Камунікацыйная рэвалюцыя 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        11.08.2014 13:09
                    
                                 
                
                
                    Жыхары многіх польскіх гарадоў, якія гадзінамі стаяць у заторах, маюць шанцы пакінуць аўтамабілі і аўтобусы ды перамяшчацца на трамваях. 
                
                
                    
                
                
                
               
                
                         Муніцыпальныя ўлады масава рамантуюць рэйкі й набываюць сучасныя трамваі. На гэтую мэту яны атрымалі вялікія сродкі з Эўразьвязу.
Польскі ўрад  абяцаў, што да 2022 году запрацуе 168 кілямэтраў трамвайных рэек. Да гэтага часу польскія гарады абавязаны купіць 600 новых трамваяў, электрычныя і гібрыдныя аўтобусы. У выніку ў 2022 годзе на 35% павялічыцца колькасьць перавозак насельніцтва грамадзкім транспартам. Маштабная мадэрнізацыя чакаецца ў Торуні, Варшаве, Гданьску, Кракаве, Познані і Ўроцлаве.
Трамвайныя лініі адновяць у тых гарадах, дзе іх раней ліквідавалі, напрыклад у Ольштыне і ў гарадах Сілезіі.
Даплаты на пашырэньне трамвайнай камунікацыі складаюць 85% цаны інвэстыцыі. Для Эўразьвязу трамваі зьяўляюцца часткай стратэгіі аховы клімату.
яс/Gazeta Wyborcza