Logo Polskiego Radia
Print

Татальнае назіраньне

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 21.03.2014 12:43
Сьвет фантазіі Оруэла – гэта дробязь у параўнаньні з нашым сьветам.

Ці на Фэйсбуку стаіць твой здымак з цыгарэтай у руцэ? А, можа, ты заплаціў праз інтэрнэт штраф за перавышэньне хуткасьці? Выслаў сябру мэйл з прапановай паехаць у высокія горы? Калі так, то ты любіш рызыку, і таму атрымаеш дарагі страхавы полiс, а крэдыт табе дадуць пад вышэйшы працэнт.

Цяжка ў гэта паверыць, але так ёсьць. Банкі ва ўсім сьвеце пастаянна зьбіраюць і аналізуюць інфармацыю пра мільёны кліентаў, яны рэгіструюць кожны наш рух у інтэрнэце. А калі на рынку паявіліся смартфоны з функцыяй геалякалізацыі – то даслоўна кожны наш рух. Пра гэта чытаем у выданьні Dziennik – Gazeta Prawna.

Для бізнэсу вельмі важна, каб падабраць прадукт для канкрэтнай групы кліентаў, а нават для кожнага кліента асобна. Цяпер, у часы разьвіцьця тэхналёгіі, гэта ўжо магчыма. А для саміх карыстальнікаў інтэрнэту, здаецца, ахова іх прыватнага жыцьця – не самае важнае.

Гэта парадокс, што ў дэмакратычнай краіне так абмяжоўваецца свабода чалавека. Назіраецца брутальнае і татальнае назіраньне за людзьмі, значна больш глыбокае, чым у таталітарных сыстэмах. Сьвет Оруэла – гэта дробязь у параўнаньні з нашым сьветам – адзначае псыхоляг бізнэсу прафэсар Анджэй Фалькоўскі.

Dziennik – Gazeta Prawna/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт