Logo Polskiego Radia
Print

Хто можа стаць немцам?

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 01.03.2014 10:00
У Нямеччыне праходзіць вялікая дыскусія аб нямецкай тоеснасьці. Пытаньне выклікае спрэчкі ва ўрадавай кааліцыі.
pl.wikipedia.orgpl.wikipedia.org

Паводле кансэрватараў з XДС нямецкае грамадзянства - гэта нешта такое, на што трэба заслужыць – гэта завяршэньне доўгага працэсу інтэграцыі зь нямецкім грамадзтвам. Зусім інакш на гэтую праблему глядзяць нямецкія левыя партыі. Сацыял-дэмакратычная партыя Нямеччыны гатовая даваць нямецкае грамадзянства “ў крэдыт”. Ня ў якасьці ўзнагароды за інтэграцыю ў нямецкае грамадзтва, а як стымул да далейшай інтэграцыі.

У сьнежні мінулага году ўрадавая кааліцыя пагадзілася, што нашчадкі імігрантаў змогуць захаваць грамадзянства радзімы сваіх бацькоў. Бо цяпер дзеці імігрантаў вымушаныя на працягу пяці гадоў пасьля таго, як стануць поўнагадовымі, вырашыць, ці жадаюць мець нямецкі пашпарт. Калі так, то яны аўтаматычна адракаюцца ад іншага грамадзянства. Сёньня кожны пяты жыхар Нямеччыны мае імігранцкія карані. Агулам гэта 15 млн. людзей.

Нямецкае грамадзтва, як сказалі б энтузіясты, стала больш каляровым. Напр., партыю Зялёных узначальвае сын чаркеса й турчынкі са Стамбула, віцэ-канцлерам Нямеччыны яшчэ нядаўна быў Філіп Рослер - па паходжаньні віетнамец, усыноўлены нямецкай парай. Без імігрантаў цяжка сабе ўявіць нямецкую зборную па футболе. Найлепшыя футбалісты - гэта Самі Кэдыр – сын тунісца й немкі, Мэсут Озіл – унук імігрантаў з Турцыі, Люкас Падольскі з Польшчы.

Пра Люкаса немцы з гонарам скажуць „Наш Польдзі”, але пра натурталізаванага імігранта з турэцкага кварталу не скажуць „наш Мэхмэт”, - кажа дасьледчык міграцыі прафэсар Кляўс Бадэ. Паводле яго, у Нямеччыне дзейнічае прынцып, што немцам можна толькі быць, але стаць ім – немагчыма.

яс/Polityka

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт