Logo Polskiego Radia
Print

11 млн. абанэнтаў у сотавай сетцы

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 27.01.2014 18:55
Колькасьць абанэнтаў сотавай сувязі ў Беларусі за 2013 год павялічылася на 438 тыс. і дасягнула 11,1 млн.


Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі са спасылкай на зьвесткі дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасьці.

Цяпер сотавай сувязьзю ахоплена 98,4% тэрыторыі Беларусі, на якой пражывае 99,9% насельніцтва.

Колькасьць базавых станцый сетак сотавай сувязі па краіне складае 16,8 тыс., зь іх стандарту UMTS — 5,5 тыс.

У цэлым за 2013 год абанэнты апэратараў сотавай сувязі адправілі амаль 1,5 млрд. кароткіх тэкставых паведамленьняў (SMS) і больш чым 7,7 млн. мультымэдыя-паведамленьняў (MMS).

эб/БелаПАН

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт