Распродажы: трукі, якім паддаюцца кліенты
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
16.01.2014 15:07
Трукі выявіў у размове з GW былы кіраўнік крамы вядомай гандлёвай сеткі.
Імя суразмоўцы і як называецца сетка - не выяўляюцца.
Напрыклад, на стэндзе з таварамі са скідкай знаходзяцца таксама звычайныя тавары. Гэта трук. Кашулька са скідкай за 49,90 зл вісіць побач з той, якая не пераацэнена й каштуе столькі ж. Кліенты ня ведаюць, што калі знайшлі дадзены тавар на стэндзе з інфармацыяй пра скідку, маюць права патрабаваць скідку. Кліента ў касе інфрамуюць, што гэты тавар прадаецца бяз скідкі. Кліент, нягледзячы на гэта, купляе яго, таму што раней ён яго памераў, адзеньне спадабалася й ён наставіўся на тое, што будзе яго мець.
Іншы трук палягае на тым, што павышаюцца цэны тавараў, якія не прадаліся падчас папярэдняга распродажу, напрыклад, за 19 злотых. У новым сэзоне тавар каштуе 39 злоты, а потым паніжаюць яго кошт да 19 злотых.
Былы супрацоўнік гандлёвай сеткі расказаў GW таксама аб заробках прадаўцоў. На стаўцы людзі атрымліваюць мінімалку - 1600 злотых ($530). У іншым выпадку – 6-7 злотых (каля $3) на гадзіну на рукі. У кіраўнікоў патрабуюць даваць гэтым працаўнікам як мага менш гадзін працы, і такім чынам скарачаць кошты працы. У сярэднім прадаўцы-касіры ў гандлёвых сетках зарабляюць каля 3 тыс. злотых чыстымі (1 тысяча даляраў) – з вылікам падаткаў і ўзносаў.
Суразмоўца выявіў чытачам GW, што працаўнікі заўсёды ведаюць, калі будуць распродажы, хаця кліентам кажуць, што ня ведаюць.
яс/Gazeta Wyborcza