Logo Polskiego Radia
Print

Facebook запусьціць навінавы дадатак

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 15.01.2014 09:19
Праект пад назвай Paper (літар.«Газэта») можа зьявіцца да канца студзеня, паведамляе Recode са спасылкай на ананімныя крыніцы.
Foto: screen z facebook.com


Сацыяльная сетка Facebook запусьціць сваё навінавае прыкладаньне для мабільных прылад.

Прыкладаньне будзе дазваляць чытаць навіны з розных крыніц - яно будзе зьбіраць папулярныя і важныя навіны як з мэдыяў, гэтак і са статусаў карыстальнікаў Facebook. Paper будзе альбо мабільным дадаткам, альбо самастойным сайтам, прыстасаваным пад чытаньне на мабільных прыладах.

У Facebook адмовіліся камэнтаваць запуск навінавага прыкладаньня.

У апошнія месяцы Facebook актыўна ідзе па шляху ператварэньня ў «пэрсаналізаваную газэту для ўсіх і кожнага». У сакавіку 2013 генэральны дырэктар Facebook Марк Цукербэрг абвясьціў аб плянах зрабіць навінавыя стужкі карыстальнікаў больш падобнымі на СМІ. Увосень сацыяльная сетка паведаміла аб запуску сэрвісу, які дае мэдыям рэкамэндацыі па прасоўваньню свайго кантэнту ў сетцы. Цяпер Facebook, як паведамляецца, будзе аб'ядноўваць карыстальнікаў па інтарэсах.

эб/lenta.ru

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт