Logo Polskiego Radia
Print

Сурдаперакладчык бачыў анёлаў

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 13.12.2013 14:01
Ніхто з глухіх асобаў ня быў у стане зразумеюць, што гаворыць рукамі Тамсанга Жантые.

Gazeta Wyborcza згадвае пра скандал, зьвязаны з цырымоніяй разьвітаньня з Нэльсанам Мандэлам. Сурдаперакладчык, які перакладаў прамовы гасьцей, патлумачыў, чаму паводзіў сябе так дзіўна. Ніхто з глухіх асобаў, якія ведаюць мову жэстаў, ня быў у стане зразумеюць, што гаворыць рукамі Тамсанга Жантые. “Гэта быў абсалютны цырк. Ён не паказаў аніводнага знаку, нават слова “дзякуй” ці “Мандэла”. Толькі махаў рукамі”, – абураліся пасьля цырымоніі разьвітаньня настаўнікі мовы жэстаў. Жантые абвінавачвалі, што ён на самой справе ня ведае мовы глухіх. Але перакладчык на самой справе яе ведае. Ён прызнаўся, што падчас цырымоніі ў яго быў прыступ шызафрэніі, ад якой ён пакутуе ўжо нейкі час. Нават адзін год правёў у псыхіатрычным шпіталі ў сувязі з хваробай.

Калі Жантые перакладаў прамовы сусьветных лідараў, у тым ліку Барака Абамы, у яго былі галюцынацыі, што на стадыён прыбылі анёлы. А ўзброеныя целаахоўнікі выклікалі ў яго напады панікі.

Gazeta Wyborcza/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт