Кепскія лекары пачнуць баяцца
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
28.09.2013 10:44
Новы закон пакладзе канец беспакаранасьці і нядбайнасьці лекараў, дапаможа пацыентам атрымаць кампэнсацыі.
foto:flickr.pl
У Польшчы па-ранейшаму няма павагі да правоў пацыентаў. Паводле падлікаў экспэртаў Ягелёнскага ўнівэрсытэту, у выніку мэдычных памылак штогод паміраюць да 23 тысяч чалавек.
Летась да абаронцы правоў пацыентаў было пададзена 64 тыс. скаргаў. Амаль удвая больш, чым годам раней. У сваю чаргу, на 811 спраў, перададзеных на разгляд у Галоўную палату лекараў, не было прынятага ніводнага рашэньня аб забароне на прафэсію.
Міністэрства аховы здароўя плянуе ўвесьці новыя ўрэгуляваньні ў працу Камісіі па ацэнцы мэдычных здарэньняў. Так вынікае з праекту паправак да Закону аб правах пацыентаў, піша "Rzeczpospolita".
Экспэрты даволе скептычна ставяцца да новых прапаноў, маўляў, гэта толькі касмэтычныя зьмены.
-- Мэтай пакараньня не зьяўляецца пазбаўленьне лекараў права на прафэсію, -- тлумачыць Войцех Лонцкі, старшыня Вярхоўнага мэдычнага суду. -- Зьмены закліканыя ўплываць на паводзіны лекараў, мяняць іх стыль працы, паглыбляць веды.
эб/rp.pl