Logo Polskiego Radia
Print

iPhone 5 ледзь не пазбавіў кітаянку вока

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 15.08.2013 10:10
Жанчына папярэджвае іншых уладальнікаў iPhone, каб акуратней абыходзіцца са сваімі прыладамі.

фота:
фота: wikipedia



Смартфоны абвясьцілі вайну жыхарам Азіі. Пасьля таго, як iPhone, які ладаваўся ад "левага" зарадніка, забіў ударам тока маладую сьцюардэсу, а Samsung Galaxy S4 спаліў кватэру жыхара Ганконга, эстафету зноў перанялі гаджэты Apple. Жыхарка Кітая ледзь не пазбавілася зроку, калі экран яе смартфона разьляцеўся на дробныя аскепкі.

Жанчына размаўляла па сваім iPhone 5 без прыпынку 40 хвілін, калі заўважыла, што смартфон стаў вельмі гарачым. Яна спрабавала скончыць размову, аднак прылада не рэагавала на націск на экран.

Кітаянка працягвала націскаць на экран зноў і зноў, і тут экран, па яе словах, "выбухнуў" — ахоўнае шкло разьляцелася на дробныя аскепкі, некаторыя зь якіх трапілі ёй у вочы. Жанчына прызнала, што, купіўшы тэлефон мінулай восеньню, аднойчы выпусьціла яго з рук. Пасьля падзеньня ў верхнім левым куце засталася невялікая расколіна.

Кітаянка ня будзе патрабаваць ад вытворцы апарата, кампаніі Apple, кампэнсацыі, аднак папярэджвае іншых уладальнікаў iPhone, каб акуратней абыходзіцца са сваімі прыладамі. Зь ёй згодныя і экспэрты — выкарыстаньне смартфона з надтрэснутым экранам можа быць вельмі небясьпечным, асабліва для дзяцей.

Business Insider/hitech.vesti.ru/эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт