Logo Polskiego Radia
Print

Няма грошай - вазьмі ў лізінг

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 30.07.2013 17:48
Лізінг, як форма папаўненьня асноўных сродкаў фірмы, ізноў набывае папулярнасьць.

/

Лізінг больш даступны, чым крэдыт, таму ён карыстаецца зацікаўленьнем малых і сярэдніх фірмаў. Пасьля некалькіх месяцаў застою, гэтая форма фінансаваньня інвэстыцый аджывае.

За першае паўгодозьдзе лізінгавыя фірмы фінансавалі зьдзелкі на 4 мільярды эўра. Бальшыня - гэта набыцьцё новай машыны. У сэктары тэхнікі й абсталяваньня інвэставана больш за адзін мільярд эўра. Найчасьцей лізінгам карыстаюцца фірмы сярэдняй велічыні, якія наймаюць 50-250 працаўнікоў. Паводле аналітыкаў Асацыяцыі прадпрымальнікаў Левятан, гэта стабільныя фірмы, якія сваю эканамічную дзейнасьць засяроджваюць на якасьці тавараў і паслуг, а не на коштах. З дасьледаваньняў вынікае таксама, што бізнэсмэн, які карыстаецца лізінгам, больш ахвотна, чым іншыя, выдаткоўвае грошы на тэхналягічныя й арганізацыйныя інавацыі, і часьцей наладжвае супрацу з замежнымі фірмамі.

За першую палову гэтага года вартасьць інвэстыцыі, фінансаваных з дапамогай лізінга, была на 5,5% большая, чым ў аналягічны пэрыяд мінулага году.

Гэтая тэндэнцыя сьведчыць пра аптымізм польскага бізнэсу.

яс/IAR

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт