Logo Polskiego Radia
Print

Кусто-малодшы хоча пабіць рэкорд дзядулі

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 02.07.2013 14:48
Акіянограф правядзе 31 дзень на дне мора.

Правесьці 31 дзень на дне акіяну – такую задачу паставіў сабе акіянограф Фабіен Кусто, піша газэта „Rzeczpospolita” Францускі дасьледчык хоча пабіць рэкорд свайго знакамітага дзядулі. Кусто-малодшы й яго каманда месяц пражывуць на глыбіні 18 мэтраў на станцыі „Aquarius” – мэталічным цыліндры памерам з аўтобус.

Падчас экспэдыцыі акіянографы намераныя правесьці экспэрымэнты па ўзьдзеяньні ціску на чалавечы арганізм, зьняць фільм, правесьці лекцыі па Skype для школьнікаў з усяго сьвету й нават зьвязацца з астранаўтамі міжнароднай касьмічнай станцыі.

Дзякуючы таму, што акіянографы будуць знаходзіцца на дне пастаянна, іх падводныя прагулкі будуць доўжыцца 6-8 гадзінаў штодзённа. Калі б яны пагружаліся з паверхні, то змаглі б правесьці на дне не больш за гадзіну, бо пры ўсплыцьці арганізм павінен праходзіць доўгую дэкампрэсію.

“Rzeczpospolita”/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт