Польшча не запэўнівае адпаведнай дзецям
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
05.06.2013 17:21
Замест 33% дзяцей у ясьлях усяго 3%. Замест 90% дзяцей у дзіцячых садках – 54%.
pixabay.com
Гэта найгоршыя паказьнікі ва ўсім Эўрапейскім Зьвязе, піша „Dziennik – Gazeta Prawna”.
Эўракамісія ня мае сумневаў – Польшча не запэўнівае адпаведнай апекі сваім найменшым грамадзянам. У ніводнай іншай эўрапейскай дзяржаве справа не выглядае настолькі трагічна.
Яшчэ ў 2002 годзе лідэры сяброўскіх краін Эўразьвязу дамовіліся, каб да 2010 г. стварыць месцы ў дзіцячых садках для 90% дзяцей дашкольнага ўзросту і для 33% у ясьлях (да 3 гадоў).
Са зьвестак, апублікаваных Эўрапейскай Камісіяй, вынікае, што гэтую мэту для абедзьвюх узроставых груп ўдалося дасягнуць у 8 дзяржавах: Бэльгіі, Даніі, Гішпаніі, Францыі, Галяндыі, Швэцыі, Славэніі й Вялікабрытаніі. Эўракамісія прыйшла да высновы, што хоць праблемы з садкамі назіраюцца ў розных краінах, то ў Польшчы справа выглядае найгорш.
„Усім бацькам добра вядома, наколькі важна мець даступныя садкі і ясьлі, і паводле коштаў, і паводле гадзін працы. Гэта істотна ня толькі для разьвіцьця дзяцей, а і для арганізацыі жыцьця бацькоў у працоўным узросьце,” – зазначаецца ў справаздачы.
Яшчэ адзін аспэкт, на які зьвяртаецца ў ім увага, гэта пэнсійная сытуацыя маці. Чым даўжэй жанчына знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку, тым меншую яна атрымлівае пэнсію. А даўжэй яна карыстаецца дэкрэтным адпачынкам, калі ў ясьлях і садках не xапае месцаў для ўсіх дзетак.
Эўракамісія загадала сяброўскім краінам Эўразьвязу хутчэй будаваць выхаваўчыя пляцоўкі для дзяцей, піша „Dziennik – Gazeta Prawna”.
эб