Logo Polskiego Radia
Print

Трэніруйце мозг

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 10.05.2013 13:48
Сярод палякаў існуе перакананьне, што калі выйдзем урэшце на пэнсію, то ў нас будзе час, каб нічога не рабіць.

/

Мазгавыя клеткі мала чым адрозьніваюцца ад мышцаў. Іх таксама неабходна трэніраваць, каб былі доўга ў добрай форме. Быццам бы мы пра гэта ведаем, але часта забываем. Сярод палякаў, (думаю, таксама й беларусаў), існуе перакананьне, што калі выйдзем урэшце рэшт на пэнсію, то ў нас будзе час, каб нічога не рабіць, - піша „Dziennik – Gazeta Prawna”. Звычайна пэнсіянэры абмяжоўваюцца да тэлебачаньня, глядзяць усё запар. Пасьля заканчэньня прафэсійнага жыцьця заканчваецца энэргія, каб нешта рабіць. І таму так шмат мужчынаў памірае каля 65 году жыцьця.

Каб адказаць на пытаньне, як трэніраваць мозг, трэба ведаць, як ён збудаваны. А складваецца ён зь некалькіх дзясяткаў мільярдаў нэйронаў, кожны з якіх мае тысячы сынаптычных сувязяў. Чым больш такіх сувязяў, тым лепей працуе мозг. Калі мы вучымся, то ў мозгу ствараюцца новыя сынапсы. Дзякуючы высокай актыўнасьці мозгу ён працуе лепш. Адным словам, калі нэйроны змушаныя пастаянна працаваць, то новыя сынапсы паўстаюць хутчэй.

Калі мы ведаем, што неабходна трэніраваць розум, то чаму мы так рэдка гэта робім? Можа, таму што ня любім. Але варта палюбіць, напрыклад, пазнаваньне замежных моваў. Тут галоўнае – інтэрактыўнасьць і паўтор інфармацыі. Калі хтосьці прачытае інфармацыю ў газэце, то вельмі добра, калі пераскажа артыкул камусьці іншаму. Гэта выдатнае практыкаваньне, якое дапамагае мозгу застацца ў добрай форме. У Польшчы апошнім часам паяўляецца ўсё больш школаў для старэйшых людзей, гэтак званых унівэрсытэтаў трэцяга ўзросту. Але праблема ў тым, што яны нічога не патрабуюць ад удзельнікаў. Няма дамашняй работы ці кантрольных, якія правяралі б атрыманыя веды. А менавіта такая дзейнасьць прымушвае наш розум працаваць.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт