Шалкевіч запрашае на Дзень нараджэньня
PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic
06.02.2013 12:27
9 лютага адбудзецца канцэрт-прэзэтацыя кнігі “Мястэчка Г. і яго ваколіцы”.
Вядомы бард і актор Купалаўскага тэатра Віктар Шалкевіч запрашае на свой Дзень нараджэньня. Імпрэза пройдзе ў менскім ДК імя Н.Ф. Шарко (вул. Уральская,3).
Гэта будзе канцэрт-прэзэтацыя яго новай кнігі “Мястэчка Г. і яго ваколіцы”. У ёй Віктар Шалкевіч прадстаўляе сваё аўтарскае бачаньне гісторыі Гародні й Гарадзеншчыны.
Беларускі бард, актор, паэт і шоўмэн, ляўрэат Ордэна Ўсьмешкі - Віктар Шалкевіч яшчэ ў школе пачаў пісаць і выконваць песьні на беларускай мове. З канцэртамі выступае ў Беларусі, Летуве, Нямеччыне, Польшчы, Расеі, Украіне, Францыі, Чэхіі. Тэксты песень перакладзены на ангельскую, нямецкую, польскую, украінскую й чэскую мовы.
дг