Logo Polskiego Radia
Print

З 2016 году аўтамабілі будуць цішэйшыя

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 06.02.2013 12:15
Брусэль клапоціцца пра слых сваіх грамадзян і патрабуе цішэйшых аўтамабільных шынаў.

„Dziennik Gazeta Prawna”: З 2016 году ў краінах ЭЗ будуць выпускацца толькі аўтамабілі з адмысловымі шынамі, якія падчас язды менш шумяць. Сёньня ў Эўрапейскай камісіі адбудзецца галасаваньне над адпаведным распараджэньнем. Вядома таксама, што ў найбольш радыкальным выпадку прыхільнікі ціхіх аўтамабіляў патрабуюць, каб шыны памянялі ўсе ўладальнікі машын. Для кіроўцаў гэта азначала б дадатковыя кошты.

Распараджэньне прадугледжвае зьмяншэньне шуму для легкавых аўтамабіляў на 2 дэцыбэлы цягам першых двух гадоў, а потым на чарговыя 2 дэцыбэлы цягам трох гадоў. Эўракамісія паставіла за мэту зьмяншэньне шуму на 25%. Камісія спасылаецца на справаздачу Эўрапейскага агенцтва навакольнага асяродзьдзя з 2008 году. Паводле яе, кожны дзень амаль 67 мільёнаў чалавек знаходзяцца пад пагрозаю шуму, які значна перакрочвае норму. Шум ад аўтамабіляў у гарадах Эўропы зьяўляецца адной з галоўных прычын стрэсу – пераконваюць прыхільнікі распараджэньня.

Ёсьць таксама й другі бок мэдаля. Для аўтамабільных канцэрнаў далейшыя завастрэньні правіл азначаюць чарговыя інвэстыцыі, што ў выніку адаб’ецца на коштах новых аўтамабіляў.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт