Хочаш быць дырэктарам - стань інжынерам
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
15.11.2012 13:51
Калі хтосьці плянуе зрабіць кар’еру, то павінен выбраць тэхнічную ВНУ.
flickr.com
„Rzeczpospolita” піша пра адукацыю старшыняў буйнейшых прадпрыемстваў. Яна правяла аналіз, дыплём якой ВНУ атрымалі звыш чатырох соцен топ-мэнэджэраў вядучых кампаній. Аказываецца, што рашаючым зьяўляецца не напрамак навучаньня, а сама навучальная ўстанова. Калі хтосьці плянуе зрабіць кар’еру, то павінен выбраць тэхнічную ВНУ. Пазыцыя інжынераў падчас актуальнага крызысу яшчэ больш вырасла. Сапраўднымі кузьнямі дырэктароў зьяўляюцца палітэхнічныя акадэміі – у Варшаве, Кракаве ды Глівіцэ. Але многія закончылі таксама эканамічныя ВНУ – амаль кожны пяты мэнэджэр мае дыплём адной з іх – часьцей за ўсё гэта Галоўная гандлёвая школа ў Варшаве. Наймальнікі, калі выбіраюць працаўніка, глядзяць ня столькі на напрамак навучаньня, колькі на рэпутацыю ВНУ.
Гэтае правіла дзейнічае як па ўсім сьвеце, так і ў Польшчы. Найлепш працуюць тыя, хто закончыў найлепшую ВНУ. Тым больш, што цяпер тэхнічныя вучэльні стараюцца рыхтаваць сваіх студэнтаў таксама ў галіне гэтак званых “мяккіх кампэтэнцый”, зьвязаных з інтэрпэрсанальнымі адносінамі і веданьнем замежных моваў.
Rzeczpospolita/нг