Асыстэнт прыёмнай сям'і
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
01.10.2012 14:55
Пэнсіянэры хацелі б быць патрэбнымі.
Польскае грамадзтва было скаланутае нядаўна паведамленьнем, што двое малых дзяцей было забітых бацькамі ў прыёмнай сям’і. Шмат ёсьць паведамленьняў пра праблемы такіх сем’яў. Старэйшыя асобы, заснавальнікі парталу StarsiRodzice.pl (сталыя бацькі) прапануюць міністру працы й сацыяльнай палітыкі стварыць сыстэму дапамогі прыёмным сем’ям з боку старэйшых людзей, пэнсіянераў – чытаем у выданьні „Gazeta Wyborcza”.
Ёсьць шмат сытуацый, у якіх сталыя асобы маглі б прыдасца прыёмным сем’ям – яны маглі бы дапамагаць рабіць урокі дзеецям, завозіць іх у школу, выходзіць на прагулку. Пажылыя людзі імкнуцца быць камусьці патрэбнымі. Яны просяць міністра працы, каб ён стварыў інстытут “грамадзкага асыстэнта сям’і”. Пастаянна чуваць пра тое, што грамадзтва старэе. Але сталыя людзі жадаюць ня толькі браць ад дзяржавы падтрымку, але хацелі б таксама штосьці даваць узамен. Дзеля гэтага неабходна паказаць ім мэту. А гэта маглі б зрабіць адпаведныя дзяржаўныя ўстановы, ладзячы трэнінгі й адмысловыя курсы.
Gazeta Wyborcza/нг