Прэзыдэнт Нямеччыны цэніць Польшчу
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
27.03.2012 16:49
Завяршаецца візыт Ёахіма Гаўка ў Польшчы.
Ёахім Гаўк ад учора знаходзіцца ў Варшаве ў таварыстве сваёй партнэркі Даніэлы Шадт. У панядзелак ён спаткаўся з Браніславам Камароўскім.
Гаўк ня толькі выбраў Польшчу першым месцам свайго замежнага візыту, але й правёў у Варшаве ноч, што павялічвае значэньне яго рашэньня. Пасьля сёньняшняй сустрэчы з Дональдам Тускам прэзыдэнт пакіне Варшаву.
“Палякі разумеюць мяне часам лепш за немцаў, што вынікае з польскай любові да свабоды”, – кажа Гаўк. Шмат гадоў ён падкрэсьлівае значэньне “Салідарнасьці”, як для завяршэньня халоднай вайны, так і для аб’яднаньня Нямеччыны.
Rzeczpospolita