„У Беларусі сьмерць Лепэра – гэта не самагубства”
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
17.08.2011 15:25
Піша „Gazeta Wyborcza”.
Беларускія СМІ намякаюць, што Анджэй Лепэр быў забіты, а адказныя за гэта польскія ўлады. Прадстаўнікі дзяржаўных арганізацый ладзяць пікеты пад польскімі дыппрадстаўніцтвамі, пішуць заявы й патрабуюць сумленнага сьледзтва ў гэтай справе.
„Сьледзтва вядзецца вельмі павольна, а можа нават увогуле будзе накіраваная ў архіў”, - піша “Рэспубліка”. Паводле беларускай газэты, сьмерць Лепэра выглядае вельмі падазрона. Палітыка называюць вельмі пасьпяховым чалавекам, які меў шанец перамагчы ў бліжэйшых парлямэнцкіх выбарах у Польшчы.
„Калі гэта не самагубства, тады што? Адказ напрашваецца сам сабою. Актуальнай кіруючай эліце, якая працуе на замову амэрыканскай адміністрацыі, перашкаджаюць адважныя людзі, якія кажуць праўду й працуюць для дабра народа, а не для імпэрыі за акіянам”, - піша „Рэспубліка”.
Сытуацыю накальваюць пралукашэнкаўскія арганізацыі, якія патрабуюць дапусьціць да сьледзтва міжнародных спэцыялістаў. На выходных у Горадні й Берасьце былі наладжаныя пікеты пад польскімі консульствамі. Удзельнікі патрабавалі сумленнага расьсьледваньня сьмерці Анджэя Лепэра.
АВ