Logo Polskiego Radia
Print

Івянец запрашае на ІX Музычную майстэрню

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 31.07.2011 09:30
1 жніўня ў Івянцы пачынаецца традыцыйная „Музычная майстэрня.”

З бліжэйшага панядзелку (1 жніўня) ў Івянцы пачынаецца традыцыйная „Музычная майстэрня.”

Сёлета івянецкая „Музычная майстэрня” пройдзе ўжо дзявяты раз. Да ўдзелу ў занятках запрашаюцца хоры й гурты, а таксама маладыя людзі, якія сур’ёзна цікавяцца касьцельнай музыкай. Удзельнікі будуць разьмешчаны пры францішканскім кляштары, у Польскім доме й на кватэрах у парафіянаў.

Ініцыятарамі „Майстэрні” зьяўляюцца польскя цэнтры рэлігійнай музыкі, якія хацелі падзяліцца сваім досьведам у праслаўленьні Бога пры дапамозе сьпеву падчас літургіі. Сярод сёлетніх гасьцей з Польшчы ёсьць таксама вядомыя палякі, - гаворыць адзін з арганізатараў мерапрыемства зь беларускага боку айцец Лех Баханэк з ордэну Францішканцаў.

а. Лех Баханэк: У Івянцы ўжо дзявяты раз будзе праводзіцца „Музычная майстэрня”. Цягам апошніх гадоў у занятках удзельнічае па каля 300 чалавек, у тым ліку каля 30 вядучых з Польшчы. Сярод іх, скажам так, бацька „Майстэрні” рэдактар Ян Пасьпяшальскі, польскі кампазытар Павал Бэмбэнак, айцец-езуіт Рафал Кабыліньскі й моладзь, галоўным чынам з хору з парафіі сьв. Тамаша з Варшавы, а таксама моладзь з розных беларускіх парафіяў.

Цягам свайго існаваньня мяняўся характар і маштаб івянецкай майстэрні. У першыя гады, як успамінае айцец Баханэк, на заняткі прыязджала каля ста чалавек. Штогод на мерапрыемства прыяжджаюць як пастаянныя, так і новыя ўдзельнікі, - кажа айцец Баханэк.

а. Лех Баханэк: Кожны год зьяўляецца шмат новых людзей. Аднак касьцяк становяць пастаянныя ўдзельнікі «Майстэрні». Цяпер моладзь хуценька вучыцца. Першы дзень - гэта паўтор рэпэртуару, які быў раней. Можна сказаць, што 30% удзельнікаў мяняецца кожны год.

Мэтай «Майстэрні» зьяўляецца ня толькі вучоба й дасканаленьне сьпеву, але таксама азнаемленьне са спосабамі ўпрыгожваньня набажэнстваў і ўзбагачэньня жыцьця кожнай парафіі. У сувязі з тым, што праграма «Майстэрні» вельмі напружаная, арганізатары да ўдзелу ў занятках запрашаюць асобы, якія са сьпевам і музыкай маюць немалое дачыненьне.

а. Лех Баханэк: Наш дзень пачынаецца тым, што мы зьбіраемся ў сьвятыні на супольную малітву - гэта „Літургія гадзінаў”. Пазьней сьнеданьне, і пачынаем працу. Праца праходзіць у групах ды індывідуальна, па галасах. У апошнія гады таксама ўзьнікла такая спэцыялізацыя. Ёсьць розныя групы, напрыклад, кампанаваньня, гітары, дырыжорства ды іншыя.

Айцец Баханэк дадае, што сьпевы выконваюцца на беларускай і часткова на польскай мовах.

Завяршэньне «Музычнай майстэрні» - гэта малітоўная сустрэча моладзі ў Івянцы, якая сёлета пройдзе ўжо чацьвёрты раз, але другі раз мае ўсебеларускім характар.

а. Лех Баханэк: Ідэя ўзьнікла ў 2008 годзе, калі ў касьцёле праходзіла Сусьветная сустрэча моладзьдзі ў Сіднэі. Канешне, у Аўстралію паехала выключна невялікая дэлегацыя зь Беларусі на чале зь біскупам. У эпіскапаце ўзьнікла ідэя, каб беларускую моладзь паралельна сабраць у адным месцы, і быў выбраны Івянец. Спадабалася. Моладзь была разам, была прыемная атмасфэра, таму біскупы вырашылі паўтарыць сустрэчу чарговы раз, і гэта стала традыцыяй.

- распавёў айцец Лех Баханэк - арганізатар „Музычнай майстэрні” ў

Нагаваем, першая «Малітоўнай сустрэча» моладзі ў Івянцы, пра якую згадаў айцец Баханэк, прайшла 18–20 ліпеня 2008 г. з нагоды 23-га Сусьветнага дня моладзі ў Сіднэі ў

Анна Задрожна


Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт