У польскім Познані праходзіць другі дзень саміту Заходніх Балканаў. У сустрэчы прымаюць удзел каля 1,5 тысячы ўдзельнікаў. Сёньня яны дыскутуюць над замежнымі і ўнутранымі справамі, гаспадаркай і лічбаваньнем.
Форум арганізоўваюць польскія ўлады і прадстаўнікі Эўразьвязу. Канфэрэнцыя павінна адказаць на пытаньне пра магчымае далучэньне краін поўдня да эўрапейскай супольнасьці, а таксама дапамагчы ім разьвіцца гаспадарча.
Галоўным пунктам другога дня імпрэзы зьяўляецца Бізнэс-форум Заходніх Балканаў. «Праз добрыя бізнэс-адносіны да добрых палітычных стасункаў» – гэта галоўная ідэя сёньняшняга форуму.
Міністар прадпрымальніцтва і тэхналёгіі Польшчы Ядвіга Эмілевіч казала ў Радыё Познань, што саміт праходзіць пад лёзунгам «пазнаёмімся бліжэй».
Я. Эмілевіч: У нас шмат падабенстваў. Мы вядзем сур’ёзныю, паглыбленую трансфармацыю ў палітыцы, але найперш у гаспадарцы. Мы хочам дзяліцца досьведам, як пайсьці далей наперад. Другі вельмі важны пункт, гэта выкарыстоўваньне сродкаў з ЭЗ. Пэўныя сродкі ўжо цяпер прызначаныя для партнэраў з Заходніх Балканаў. Ну і трэцяе – гэта сучасныя тэхналёгіі. Як знайсьці глябальныя нішы.
У форуме ўдзельнічаюць прадстаўнікі бэрлінскай ініцыятывы, мэтай якой зьяўляецца пашырэньне Эўразьвязу на Балканы. Польшча ў гэтым годзе ўзначальвае бэрлінскі працэс. Ядвіга Эмілевіч нагадала, што ў ініцыятыву ўваходзяць больш за 300 прадпрымальнікаў з 16 краін.
Міністар прадпрымальніцтва і тэхналёгіі разьлічвае, што з Познані паплыве выразны сыгнал для Балканаў аб пэрспэктывах далейшага пашырэньня Эўразьвязу. Ядвіга Эмілевіч адзначае, што Эўразьвяз – гэта не завершаны працэс.
Я. Эмілевіч: Абяцаньне, якое ЭЗ гатовы даць краінам, гатовым выканаць уступныя ўмовы, зьяўляецца адным з самых важных элемэнтаў прыцягальнасьці Эўразьвязу. Гатоўнасьць да пашырэньня павінна быць такім асаблівым знакам і знаходзіцца ў інтарэсах Эўразьвязу, асаблівым чынам Польшчы, як і краін Заходніх Балканаў.
«Саміт павінен даць балканскім краінам упэўненасьць, што ў Эўразьвязе яны маюць саюзьнікаў», – кажа віцэ-міністар замежных спраў Шыман Шынкоўскі вэль Сэнк. «Мы не пазьбягаем таксама такіх тэмаў як карупцыя», – дадаў палітык.
Ш. Шынкоўскі вэль Сэнк: На Балканах сёньня гэта вялікая праблема. У Польшчы мы маем досьвед эфэктыўнай барацьбы з карупцыяй і дзелімся гэтым досьведам. Здаецца, не ўдасца пазьбегнуць тэмы кібэрзлачыннасьці і гібрыдных пагроз. І ў Польшчы, і на Балканах гэта важная тэма.
У інтарэсах Польшчы і іншых краін павінна быць пашырэньне Эўразьвязу дзяржавамі Заходніх Балканаў – пераконваў былы амбасадар Польшчы ў Харватыі Веслаў Тарка.
В. Тарка: Познань мае шмат сувязяў з Балканамі. Тут можна пабачыць кнігу, падрыхтаваную адмыслова на саміт, якая паказвае яшчэ даваенны стасункі Познані з Заходнімі Балканамі – праз выставу ў 1929 годзе, а таксама 30-ыя і пазьнейшыя гады.
Заўтра на саміце паявяцца кіраўнікі ўрадаў з Эўразьвязу і Балканаў. У Познань прыляціць канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель, брытанская прэм’ер Тэрэза Мэй, прэм’ер Францыі Эдуард Філіп, а таксама, між іншым, кіраўнічка сэрбскага ўраду Ана Брнабіч і прэм’ер Чарнагорыі Душка Маркавіч. Прысутнымі будуць польскі прэзыдэнт Анджэй Дуда і прэм’ер Матэвуш Маравецкі.
Эўропа ня можа лічыцца цалкам аб’яднанай без Заходніх Балканаў, як з геаграфічнага, так і геапалітычнага пункту гледжаньня – так сёньня на форуме казаў міністар замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч.
Заходнія Балканы зьяўляюцца ключавым напрамкам, калі гаворка ідзе пра міжнародную актыўнасьць Польшчы. Варшава зьвязаная з краінамі гэтага рэгіёну культурай, гісторыяй, а таксама па прычыне падабенства выклікаў для разьвіцьця, якія таксама зьвязаныя з гістарычным досьведам.
У польскім Познані праходзіць другі дзень саміту Заходніх Балканаў. У сустрэчы прымаюць удзел каля 1,5 тысячы ўдзельнікаў. Сёньня яны дыскутуюць над замежнымі і ўнутранымі справамі, гаспадаркай і лічбаваньнем.
Форум арганізоўваюць польскія ўлады і прадстаўнікі Эўразьвязу. Канфэрэнцыя павінна адказаць на пытаньне пра магчымае далучэньне краін поўдня да эўрапейскай супольнасьці, а таксама дапамагчы ім разьвіцца гаспадарча.
Галоўным пунктам другога дня імпрэзы зьяўляецца Бізнэс-форум Заходніх Балканаў. «Праз добрыя бізнэс-адносіны да добрых палітычных стасункаў» – гэта галоўная ідэя сёньняшняга форуму.
Міністар прадпрымальніцтва і тэхналёгіі Польшчы Ядвіга Эмілевіч казала ў Радыё Познань, што саміт праходзіць пад лёзунгам «пазнаёмімся бліжэй».
Я. Эмілевіч: У нас шмат падабенстваў. Мы вядзем сур’ёзныю, паглыбленую трансфармацыю ў палітыцы, але найперш у гаспадарцы. Мы хочам дзяліцца досьведам, як пайсьці далей наперад. Другі вельмі важны пункт, гэта выкарыстоўваньне сродкаў з ЭЗ. Пэўныя сродкі ўжо цяпер прызначаныя для партнэраў з Заходніх Балканаў. Ну і трэцяе – гэта сучасныя тэхналёгіі. Як знайсьці глябальныя нішы.
У форуме ўдзельнічаюць прадстаўнікі бэрлінскай ініцыятывы, мэтай якой зьяўляецца пашырэньне Эўразьвязу на Балканы. Польшча ў гэтым годзе ўзначальвае бэрлінскі працэс. Ядвіга Эмілевіч нагадала, што ў ініцыятыву ўваходзяць больш за 300 прадпрымальнікаў з 16 краін.
Міністар прадпрымальніцтва і тэхналёгіі разьлічвае, што з Познані паплыве выразны сыгнал для Балканаў аб пэрспэктывах далейшага пашырэньня Эўразьвязу. Ядвіга Эмілевіч адзначае, што Эўразьвяз – гэта не завершаны працэс.
Я. Эмілевіч: Абяцаньне, якое ЭЗ гатовы даць краінам, гатовым выканаць уступныя ўмовы, зьяўляецца адным з самых важных элемэнтаў прыцягальнасьці Эўразьвязу. Гатоўнасьць да пашырэньня павінна быць такім асаблівым знакам і знаходзіцца ў інтарэсах Эўразьвязу, асаблівым чынам Польшчы, як і краін Заходніх Балканаў.
Шыман Шынкоўскі вэль Сэнк.
“Саміт павінен даць балканскім краінам упэўненасьць, што ў Эўразьвязе яны маюць саюзьнікаў”, – кажа віцэ-міністар замежных спраў Шыман Шынкоўскі вэль Сэнк. “Мы не пазьбягаем таксама такіх тэмаў як карупцыя”, - дадаў палітык.
Ш. Шынкоўскі вэль Сэнк: На Балканах сёньня гэта вялікая праблема. У Польшчы мы маем досьвед эфэктыўнай барацьбы з карупцыяй і дзелімся гэтым досьведам. Здаецца, не ўдасца пазьбегнуць тэмы кібэрзлачыннасьці і гібрыдных пагроз. І ў Польшчы, і на Балканах гэта важная тэма.
У інтарэсах Польшчы і іншых краін павінна быць пашырэньне Эўразьвязу дзяржавамі Заходніх Балканаў – пераконваў былы амбасадар Польшчы ў Харватыі Веслаў Тарка.
В. Тарка: Познань мае шмат сувязяў з Балканамі. Тут можна пабачыць кнігу, падрыхтаваную адмыслова на саміт, якая паказвае яшчэ даваенны стасункі Познані з Заходнімі Балканамі – праз выставу ў 1929 годзе, а таксама 30-ыя і пазьнейшыя гады.
Заўтра на саміце паявяцца кіраўнікі ўрадаў з Эўразьвязу і Балканаў. У Познань прыляціць канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель, брытанская прэм’ер Тэрэза Мэй, прэм’ер Францыі Эдуард Філіп, а таксама, між іншым, кіраўнічка сэрбскага ўраду Ана Брнабіч і прэм’ер Чарнагорыі Душка Маркавіч. Прысутнымі будуць польскі прэзыдэнт Анджэй Дуда і прэм’ер Матэвуш Маравецкі.
Яцэк Чапутовіч.

ав