Logo Polskiego Radia
Print

Летняя Вышаградзкая школа стартавала ў Кракаве

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 03.07.2019 15:23
  • Вышаградзкая школа.mp3
Удзельнікамі мерапрыемства зьяўляюцца студэнты, асьпіранты, маладыя вучоныя й прадпрымальнікі з усяе Эўропы.
Віла Дэцыя ў Кракаве.Віла Дэцыя ў Кракаве.By Cancre - Praca własna, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=6671632

Летняя Вышаградзкая школа стартавала ў Кракаве
Удзельнікамі мерапрыемства зьяўляюцца студэнты, асьпіранты, маладыя вучоныя й прадпрымальнікі з усяе Эўропы.
„Rethink Past & Design Future” („Перадумай мінулае й распрацуй будучыню”) - пад гэткім лёзунгам 1 ліпеня ў Кракаве стартавала 18-я Летняя вышаградзкая школа.
Цягам двух бліжэйшых тыдняў у рамках мерапрыемства будуць адбывацца лекцыі, сэмінары й дыскусіі, прысьвечаныя мінулым падзеям і пошуку адказаў на праблемы й выклікі сучаснага сьвету.
Слухачамі школы зьяўляюцца студэнты, асьпіранты, маладыя вучоныя, прадпрымальнікі, грамадзкія актывісты з краін Вышаградзкай групы, Цэнтральна-Ўсходняй Эўропы й краін-удзельніц ініцыятывы „Усходняе партнэрства”. Праграма накіравана да людзей ва ўзросьце 18-32 гадоў.
Ініцыятарам і арганізатарам Летняй вышаградзкай школы зьяўляецца Асацыяцыя „Віла Дэцыя” - установа, якая стварае форум для абмену ідэямі для прадстаўнікоў розных культур і нацыянальнасьцей. Яна месьціцца ў будынку з эпохі рэнэсансу ў Кракаве.
Пра ідэі й задачы Летняй вышаградзкай школы расказвае дырэктар Інстытуту культуры „Віла Дэцыя” Дамініка Каспровіч (Dominika Kasprowicz).
Дамініка Каспровіч: Можна сказаць, што арганізаваная намі ўжо 18 гадоў Летняя вышаградзкая школа - гэта асноўны праект Асацыяцыі „Віла Дэцыя” – брэнд, вядомы ва ўсёй Эўропе. Гэта выключнае адукацыйнае мерапрыемства, якое ўжо многія ставілі сабе за прыклад. Традыцыйна ў школе ўдзельнічае каля 40 чалавек. Перш за ўсё, гэта маладыя лідары з краін Вышаградзкай групы, а таксама суседніх краін, напрыклад, краін-удзельніц „Усходняга партнэрства” й Заходніх Балканаў. Маладыя людзі сустракаюцца з найлепшымі эўрапейскімі й сусьветнымі экспэртамі. Тут узьнікаюць сяброўствы й наладжваецца супраца. Нашыя студэнты часта вяртаюцца ў „Вілу Дэцыя” ўжо у якасьці спэцыялістаў.
„Летняя вышаградзкая школа асаблівую ўвагу надае аналізу мінулага й будучыні, як неразлучнага дуэта, што дазваляе зразумець рэчаіснасьць”, - падкрэсьлівае старшыня праўленьня Асацыяцыі „Віла Дэцыя”прафэсар Рышард Тадэўсевіч (Ryszard Tadeusiewicz).
Рышард Тадэўсевіч: Мы стараемся пазнаёміць маладых людзей з асаблівасьцямі Эўропы, у прыватнасьці з Цэнтральна-Ўсходняй Эўропай. Гаворка ідзе пра ўсё, што будзе ўплываць на нашую будучыню й што вынікае зь мінулага. Элемэнт навучаньня тут вельмі важны. Мы зацікаўленыя ў тым, каб маладыя людзі з розных краін пазнавалі адзін аднаго й пераадольвалі стэрэатыпы. Гаворка ідзе пра тое, каб прадстаўнікі будучых элітаў лепш разумелі адзін аднаго, між іншым, дзякуючы нашай Летняй вышаградзкай школе.
Па словах начальніка аддзела Цэнтральнай Эўропы Дэпартамэнта эўрапейскай палітыкі Міністэрства замежных спраў Польшчы Івоны Якушка-Дудкі (Iwona Jakuszko-Dudka), праграма школы пашырае пэрспэктывы разьвіцьця й супрацы ў рамках Вышаградзкай групы.
Івона Якушка-Дудка: Паводле польскага МЗС і нашых партнэраў, Летняя вышаградзкая школа - гэта праект, які кшталтуе быт і самасьвядомасьць Вышаградзкай групы. Пра гэта, дарэчы, мы гаварылі падчас інаўгурацыі. Тое, што мы робім на палітычным, адміністрацыйным узроўні папаўняе кантакты паміж маладымі людзьмі, якія будуць кшталтаваць будучыню сваіх краін і супольнасьці. На гэта мы зьвяртаем асаблівую ўвагу, паколькі гэта будучыня Вушаградзкай групы.
Пра свае чаканьні й надзеі адносна сёлетняй Летняй вышаградзкай школы кажа адна з польскіх студэнтак Ялянта Шарык (Jolanta Szaryk).
Ялянта Шарык: Цыкл сустрэчаў - гэта для мяне несумненна выклік і нагода пазнаёміцца зь цікавымі асобамі. Летняя вышаградзкая школа - гэта форум абмену досьведам, інфармацыяй, а таксама магчымасьць атрымаць веды на тэму бізнэсу, мас-мэдыя і культуры. Спадзяюся, што мы наладзім таксама шматгадовыя знаёмствы. Гэта дазволіць нам лепш супрацоўнічаць ня толькі з краінамі Вышаградзкай групы, але таксама Ўкраінай ці Расеяй.
Пра 18-ю Летнюю вышаградзкую школу, якая праходзіць у Кракаве гаварылі арганізатары з Асацыяцыі „Віла Дэцыя” й удзельнікі мерапрыемства.
На адкрыцьці школы пабывала Ірына Завіша з Расейскай службы Праграмы для замежжа Польскага радыё.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт