Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы ў выходныя пачынаецца ваенная падрыхтоўка для студэнтаў

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 28.06.2019 12:08
Тэарэтычныя заняткі адбыліся ў траўні, цяпер прыйшла пара практыкі.
Ілюстрацыйны здымакІлюстрацыйны здымакpixabay.com

30 чэрвеня першая група студэнтаў-добраахвотнікаў апране ваенную форму. Пачынаюцца ваенныя курсы для студэнтаў і вучняў, аб чым піша «Rzeczpospolita». У занятках Акадэмічнай легіі ўдзельнічае больш за 4 тыс. чалавек (60% – мужчыны і 40% – жанчыны). Тэарэтычныя заняткі адбыліся ў траўні, цяпер прыйшла пара практыкі. У рамках вучэньняў студэнты прымуць прысягу, падрыхтоўка закончыцца экзамэнам.

Студэнты, якія пасьпяхова пройдуць ваенныя курсы, змогуць пасьля вучобы паступіць на службу ў армію, уступіць у Войскі тэрытарыяльнай абароны або застацца рэзэрвістамі, але тады іх рэгулярна будуць выклікаць на ваенныя манэўры. Сёлета ўпершыню некаторыя студэнты змогуць прайсьці курсы па кібэрбясьпецы.

Летнія ваенныя заняткі для добраахвотнікаў ладзяць таксама аддзелы Войскаў тэрытарыяльнай абароны. У іх будзе ўдзельнічаць каля 500 чалавек з Падляшша, Любліншчыны, Падкарпацьця, Мазовіі і Малапольшчы (цэнтральная, усходняя і паўднёвая Польшча). Гэта як паўналетнія вучні, студэнты, так і настаўнікі. Ваенная падрыхтоўка працягваецца 16 дзён, гэта падставы тактыкі і стральба. Пасьля падрыхтоўкі можна прыняць прысягу і ўступіць на службу ў адзін з аддзелаў тэрытарыяльнай абароны.

Rzeczpospolita/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт