Logo Polskiego Radia
Print

Польская каманда заваявала другі залаты мэдаль на гульнях у Менску (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 26.06.2019 14:15
  • Польская каманда заваявала другі залаты мэдаль на гульнях у Менску.mp3
У сваю чаргу ўчора прайшоў урачысты польскі канцэрт, прысьвечаны 100-годзьдзю Польскага алімпійскага камітэту.
Томаш Качор.Томаш Качор.PAP/Piotr Nowak

Два залатыя мэдалі і ўрачысты польскі канцэрт – гэта адныя з самых важных падзей для Польшчы на Другіх Эўрапейскіх гульнях, якія праходзяць у Менску. ав
Сёньня польская каманда заваявала другі мэдаль на гульнях у Менску, і другі залаты. Томаш Качор заняў першае месца ў веславаньні на каноэ. Ён праплыў 1000 м з часам 3:57.953.
У аўторак вечарам каля 500 чалавек выслухалі канцэрт, прысьвечаны 100-годзьдзю Польскага алімпійскага камітэту ў вялікай канцэртнай залі Беларускай дзяржаўнай філярмоніі. Гэта імпрэза, якая прайшла ў рамках Дня Польшчы на Другіх Эўрапейскіх гульнях у Менску. Канцэрт прайшоў пад ганаровым патранажам прэзыдэнта Польшчы Анджэй Дуды.
Міністар з канцылярыі прэзыдэнта Адам Квяткоўскі прачытаў ліст да ўдзельнікаў сустрэчы.
А. Квяткоўскі: Прэзыдэнт у сваім лісьце піша на колькі важна тое, што арганізоўваецца Дзень Польшчы. Зьвяртае ўвагу на важнасьць таго, што такія імпрэзы праходзяць у рамках Эўрапейскіх гульняў, падчас спаборніцтва за мэдалі і за алімпійскую кваліфікацыю.
Старшыня Польскага алімпійскага камітэту Анджэй Красьніцкі заўважыў, што Дзень Польшчы ўжо традыцыйна ладзіцца на Алімпійскіх і цяпер Эўрапейскіх гульнях.
А. Красьніцкі: Сьвята мы арганізоўваем супольна з таварыствам імя Людвіка Бэтховэна, цудоўнай Альжбэтай Пэнэрэцкай, якая дае нам гарантыю найпрыгажэйшага канцэрту і выбітных артыстаў.
У Беларускай дзяржаўнай філярмоніі, між іншым, прагучала музыка Станіслава Манюшкі і Фрыдэрыка Шапэна. На канцэрт прыйшлі прадстаўнікі алімпійскіх камітэтаў розных краін, дыпляматы, польскія спартоўцы і палякі, якія жывуць у Менску, і якія дапамагаюць у працы Алімпійскага цэнтра папулярызацыі Польшчы.
Прэзыдэнцкі міністар Адам Квяткоўскі прыехаў у Менск, каб падтрымаць польскіх спартоўцаў на гульнях. Ён наведаў Алімпійскі цэнтар папулярызацыі Польшчы і сустрэўся з палякамі, якія жывуць у Менску. У размове з Польскім радыё ён падкрэсьліваў, што Эўрапейскія гульні – гэта вельмі важныя спаборніцтвы.
А. Квяткоўскі: Гэта ня толькі Эўрапейскія гульні, але гэта таксама месца, дзе можна здабыць алімпійскія кваліфікацыі, а алімпійскія гульні ўжо праз год.
Міністар Адам Квяткоўскі заўважыў, што польскія спартоўцы ўжо атрымалі важныя перамогі. Лукаш Явароўскі і Артур Закшэўскі здабылі ў панядзелак золата ў сынхронных скоках на трампліне.
А. Квяткоўскі: Такія перамогі цешаць больш за ўсё. У такі момант наш бела-чырвоны сьцяг паяўляецца на мачце пераможцаў, а мы можам пачуць Мазурак Дамброўскага.
Амбасадар Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі ў размове з Польскім радыё ня стрымліваў радасьці.
А. Міхальскі: Кожны посьпех прыносіць шмат радасьці. Гэта, зразумела, вельмі важна для гэтых спартоўцаў, для заўзятараў, але гэта таксама важна для палякаў, якія жывуць у Беларусі. Моманты трыюмфу заўсёды будуюць супольнасьць.
На момант падрыхтоўкі сюжэту Польшча мела два залатыя мэдалі. Агулам на гульні прыехаў 151 польскі спартовец, для васьмі відаў спорту Менск будзе этапам кваліфікацыі на алімпіяду ў Токіё ў 2020 годзе. За 200 мэдалёў змагаюцца спартоўцы з 50 краін. Гульні ў Менску зьяўляюцца больш сьціплымі, чым першыя, і з увагі на колькасьць відаў спорту (15 замест 20), як і ўдзельнікаў (каля 4000 замест 6000 у Баку).
Другія Эўрапейскія гульні завершацца 30 чэрвеня. На першых гульнях у Баку ў 2015 годзе Польшча заваявала 20 мэдалёў.
Ідэя правядзеньня такой мультыдысцыплінарнай імпрэзы нарадзілася сярод дзеячаў Аб’яднаньня нацыянальных алімпійскіх камітэтаў Эўропы. Яны прыйшлі да высновы, што Эўропа ня можа заставацца адзіным кантынэнтам без уласных гульнях. Нагадаем, што ўжо шмат гадоў праходзяць Азіяцкія гульні, Афрыканскія, Панамэрыканскія ці гульні Брытанскай садружнасьці.

Два залатыя мэдалі і ўрачысты польскі канцэрт – гэта адныя з самых важных падзей для Польшчы на ІІ Эўрапейскіх гульнях, якія праходзяць у Менску.

Сёньня польская каманда заваявала другі мэдаль на гульнях у Менску, і другі залаты. Томаш Качор заняў першае месца ў веславаньні на каноэ. Ён праплыў 1000 м з часам 3:57.953.

Канцэрт
Канцэрт з нагоды 100-годзьдзя Польскага алімпійскага камітэту ў Менску.

У аўторак вечарам каля 500 чалавек выслухалі канцэрт, прысьвечаны 100-годзьдзю Польскага алімпійскага камітэту ў вялікай канцэртнай залі Беларускай дзяржаўнай філярмоніі. Гэта імпрэза, якая прайшла ў рамках Дня Польшчы на ІІ Эўрапейскіх гульнях у Менску. Канцэрт прайшоў пад ганаровым патранажам прэзыдэнта Польшчы Анджэй Дуды.

Міністар з канцылярыі прэзыдэнта Адам Квяткоўскі прачытаў ліст да ўдзельнікаў сустрэчы.

А. Квяткоўскі: Прэзыдэнт у сваім лісьце піша на колькі важна тое, што арганізоўваецца Дзень Польшчы. Зьвяртае ўвагу на важнасьць таго, што такія імпрэзы праходзяць у рамках Эўрапейскіх гульняў, падчас спаборніцтва за мэдалі і за алімпійскую кваліфікацыю.

Старшыня Польскага алімпійскага камітэту Анджэй Красьніцкі заўважыў, што Дзень Польшчы ўжо традыцыйна ладзіцца на Алімпійскіх і цяпер Эўрапейскіх гульнях.

А. Красьніцкі: Сьвята мы арганізоўваем супольна з таварыствам імя Людвіка Бэтховэна, цудоўнай Альжбэтай Пэнэрэцкай, якая дае нам гарантыю найпрыгажэйшага канцэрту і выбітных артыстаў.

У Беларускай дзяржаўнай філярмоніі, між іншым, прагучала музыка Станіслава Манюшкі і Фрыдэрыка Шапэна. На канцэрт прыйшлі прадстаўнікі алімпійскіх камітэтаў розных краін, дыпляматы, польскія спартоўцы і палякі, якія жывуць у Менску, і якія дапамагаюць у працы Алімпійскага цэнтра папулярызацыі Польшчы.

Прэзыдэнцкі міністар Адам Квяткоўскі прыехаў у Менск, каб падтрымаць польскіх спартоўцаў на гульнях. Ён наведаў Алімпійскі цэнтар папулярызацыі Польшчы і сустрэўся з палякамі, якія жывуць у Менску. У размове з Польскім радыё ён падкрэсьліваў, што Эўрапейскія гульні – гэта вельмі важныя спаборніцтвы.

А. Квяткоўскі: Гэта ня толькі Эўрапейскія гульні, але гэта таксама месца, дзе можна здабыць алімпійскія кваліфікацыі, а алімпійскія гульні ўжо праз год.

Міністар Адам Квяткоўскі заўважыў, што польскія спартоўцы ўжо атрымалі важныя перамогі.

Лукаш

здабылі ў панядзелак золата ў сынхронных скоках на трампліне.

А. Квяткоўскі: Такія перамогі цешаць больш за ўсё. У такі момант наш бела-чырвоны сьцяг паяўляецца на мачце пераможцаў, а мы можам пачуць Мазурак Дамброўскага.

Амбасадар Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі ў размове з Польскім радыё ня стрымліваў радасьці.

А. Міхальскі: Кожны посьпех прыносіць шмат радасьці. Гэта, зразумела, вельмі важна для гэтых спартоўцаў, для заўзятараў, але гэта таксама важна для палякаў, якія жывуць у Беларусі. Моманты трыюмфу заўсёды будуюць супольнасьць.

Лукаш
Лукаш Явароўскі і Артур Закшэўскі.

На момант падрыхтоўкі сюжэту Польшча мела два залатыя мэдалі. Агулам на гульні прыехаў 151 польскі спартовец, для васьмі відаў спорту Менск будзе этапам кваліфікацыі на алімпіяду ў Токіё ў 2020 годзе. За 200 мэдалёў змагаюцца спартоўцы з 50 краін. Гульні ў Менску зьяўляюцца больш сьціплымі, чым першыя, і з увагі на колькасьць відаў спорту (15 замест 20), як і ўдзельнікаў (каля 4000 замест 6000 у Баку).

ІІ Эўрапейскія гульні завершацца 30 чэрвеня. На першых гульнях у Баку ў 2015 годзе Польшча заваявала 20 мэдалёў.

Ідэя правядзеньня такой мультыдысцыплінарнай імпрэзы нарадзілася сярод дзеячаў Аб’яднаньня нацыянальных алімпійскіх камітэтаў Эўропы. Яны прыйшлі да высновы, што Эўропа ня можа заставацца адзіным кантынэнтам без уласных гульнях. Нагадаем, што ўжо шмат гадоў праходзяць Азіяцкія гульні, Афрыканскія, Панамэрыканскія ці гульні Брытанскай садружнасьці.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт