Logo Polskiego Radia
Print

Польшча, Чэхія і Саксонія абмяркоўвалі, як узмацніць навуковую супрацу

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 25.06.2019 14:38
  • Дрэздэн.mp3
Госьцем Эўрапейскага форуму навукі, дасьледаваньняў і інавацый у Дрэздэне быў Матэвуш Маравецкі.
PAP/Marcin Obara

Польска-нямецкае разуменьне будучыні Эўразьвязу зьяўляецца слупом адзінства супольнасьці – падкрэсьліў прэм’ер Матэвуш Маравецкі. Кіраўнік польскага ўраду Матэвуш Маравецкі быў госьцем Эўрапейскага форуму навукі, дасьледаваньняў і інавацый, які прайшоў у Дрэздэне.
Галоўным арганізатарам гэтага міжнароднага форуму зьяўляецца Навуковы цэнтар у Дрэздэне і ўлады Саксоніі. У мерапрыемстве ўдзел прынялі каля 300 прадстаўнікоў навукі з Польшчы, Чэхіі і нямецкай Саксоніі. «У такой форме форум адбываўся ўпершыню», – адзначала прэс-сакратар цэнтра Крысьцін Бонэт. Форум павінен паглыбіць навуковы абмен паміж Польшчай, Чэхіяй і нямецкай зямлёй Саксонія. «Навуковая супраца ў рэгіёне ня кепская, але павінна быць лепшай. Калі зьнесьці межы ня толькі паміж дзяржавамі, але таксама паміж навукоўцамі, то заўсёды ўзьнікне нешта новае. Таму мы арганізуем форум, які павінен узмацніць Цэнтральную Эўропу ў галіне навукі», – сказала Крысьцін Бонэт.
Групу польскіх удзельнікаў узначаліў прэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі. Падчас свайго выступу ён таксама казаў пра выклікі, якія стаяць перад Эўразьвязам, і заклікаў да паглыбленьня тэхналягічнай супрацы паміж Польшчай, Чэхіяй і Нямеччынай.
«Ніводнае з пытаньняў, якімі мы павінны разам заняцца, ня будуць эфэктыўна вырашаныя падзеленай, меншай Эўропай», – казаў Матэвуш Маравецкі. Ён сьцьвердзіў, што падчас нядаўніх эўрапейскіх выбараў выбарцы выказалі сваю незадаволенасьць будучым напрамкам ЭЗ.
Кіраўнік польскага ўраду зьвярнуў увагу на некалькі выклікаў, якія стаяць перад эўрапейскай супольнасьцю.
М. Маравецкі: Гэта патрэба далейшай падрыхтоўкі да сцэнару брэксіту без дамовы. Я спадзяюся, што гэтага не адбудзецца, але мы павінны падрыхтавацца да горшага. Па-другое, пашырэньне ЭЗ у кантэксьце нашых партнэраў з Заходніх Балканаў – так, мы б маглі пазьбегнуць чарговай хвалі міграцыйнага крызісу. Па-трэцяе, неабходна зразумець фундамэнтальныя выклікі вонкавых імпэрый, як Кітай, Індыя ці Злучаныя Штаты.
Прэм’ер заклікаў таксама захоўваць моцныя эўразьвязаўска-амэрыканскія стасункі.
М. Маравецкі: Я моцна веру ў трансатлянтычную супрацу. Польшча зьяўляецца так моцна праэўрапейская, як і праамэрыканская. Такіх краін у Эўразьвязе няшмат. Гэтыя трансатлянтычныя сувязі павінны ахоўвацца, абараняцца, бо яны сапраўды зьяўляюцца касьцяком дэмакратычнага сьвету.
Адразу перад урачыстасьцю адкрыцьця Эўрапейскага форуму навукі, дасьледаваньняў і інавацый польскі прэм’ер размаўляў са старшынём бундэстагу Вольфгангам Шойбле. Матэвуш Маравецкі расказаў, што размова тычылася, між іншым, 75-й гадавіны выбуху Варшаўскага паўстаньня, 80-годзьдзя пачатку Другой сусьветнай вайны і 30-годзьдзя дэмакратычных перамен у Цэнтральнай Эўропе.
М. Маравецкі: У мяне асаблівая місія, каб падняць грамадзкую сьвядомасьць гэтай часткі нашай гісторыі. Таму я глыбока веру ў ролю верагоднай інфармацыі і гістарычнай адукацыі, як краевугольнага камня пад праўдзівае і шчырае зразуменьне паміж людзьмі і народамі.
Матэвуш Маравецкі таксама казаў пра супольныя, польска-нямецкія ініцыятывы ў сфэры навукі. Гэта, між іншым, фінансаваныя Міністэрствам навукі абедзьвюх краін Цэнтры навуковай дасканаласьці Dioscuri і Эўрапейскі саюз на карысьць акумулятараў.
Арганізатары Эўрапейскага форуму навукі, дасьледаваньняў і інавацый ня выключаюць, што міжнародная форма навуковай канфэрэнцыі будзе пашыраная таксама на іншыя краіны Цэнтральна-Ўсходняй Эўропы.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт