Logo Polskiego Radia
Print

Пуцін імнецца пераіначыць мапу сьвету

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 21.06.2019 14:31
«Gazeta Polska Codziennie» адносіцца да паглыбленьня інтэграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы.
Кіраўнікі Беларусі й Расеі Аляксандар Лукашэнка й Барыс Ельцын падчас падпісаньня пагадненьня аб стварэньні Саюзнай дзяржавы, 1996 г.Кіраўнікі Беларусі й Расеі Аляксандар Лукашэнка й Барыс Ельцын падчас падпісаньня пагадненьня аб стварэньні Саюзнай дзяржавы, 1996 г.commons.wikimedia.org/Vladimir Rodionov/CC BY-SA 3.0

«Gazeta Polska Codziennie» адносіцца да сёньняшняй сустрэчы кіраўнікоў урадаў Расеі і Беларусі ў Менску, датычнай паглыбленьня супрацоўніцтва ў рамках Саюзнай дзяржавы. Некаторыя экспэрты прадбачваюць, што ў выніку аддачы ключавых дзяржаўных сэктараў у рукі Крамля, празь некалькі гадоў Беларусь проста зьнікне з мапы сьвету.

Газэта нагадвае, што ў мінулую суботу паглыбленьне супрацоўніцтва абмяркоўвалі прадстаўнікі вядучых інстытуцыяў абедзьвюх краін. У Маскву адправіліся прадстаўнікі міністэрства фінансаў, Цэнтральнага банку, сэктараў мытнага і падатковага. Галава расейскага міністэрства эканамічнага разьвіцьця Максім Арэшкін на заканчэньне заявіў, што перамоўны працэс па інтэграцыі завершаны ў 90%.

Пад пытальным знакам застаецца справа агульнай валюты. Цэнтральныя банкі Расеі й Беларусі абмяркоўваюць гэтае пытаньне ўжо доўгі час, тым ня менш, прадстаўнікі перамоўнай групы кажуць, што гэта не зьяўляецца ключавой часткай інтэграцыйнага пляну.

Таксама невядома, як будзе праходзіць інтэграцыйны працэс па вайсковых пытаньнях. Летась Расея плянавала ўсталяваць некалькі сваіх базаў на тэрыторыі Беларусі, аднак Менск ня даў на гэта згоды.

Паводле экспэртаў, прыняцьце агульнай валюты, уніфікацыя мытнай, судовай, падатковай сыстэм можа завершыцца ў 2021 годзе. Крэмль націскае, каб інтэграцыя з Беларусьсю прайшла да 2024 году. Тады заканчваецца тэрмін прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў Пуціна. Паводле расейскіх законаў, ён больш ня можа займаць пасаду кіраўніка дзяржавы. Іншая справа, што калі паўстане новая дзяржава, лічыльнік тэрмінаў Пуціна пачне працаваць з нуля.

Конрад Высоцкі/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт