Паштальёны зьбіраюцца патрабаваць павышэньня заробкаў
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
13.06.2019 14:44
Пошта Польская зьяўляецца самым буйным працадаўцам у дзяржаве.
pixabay.com
«Rzeczpospolita» паведамляе, што прадпрыемства Пошта Польская ўпершыню за шмат гадоў будзе стратным. Пошта знаходзіцца ў складанай фінансавай сытуацыі, а паштальёны патрабуюць павысіць ім зарплаты, пачынаецца пратэст.
У пятніцу каля Канцылярыі прэм’ер-міністра плянуюць пікетаваць прадстаўнікі паштовага прафсаюзу «Салідарнасьць». Гэта вынік няўдалых перамоваў з управай пошты па пытаньні павышэньня заработнай платы. Прафсаюз патрабуе росту зарплаты на 500 злотых, але ён ведае, што кампанія кожны год вялізную частку сваіх фінансавых сродкаў прызначае на зарплаты, таму цяпер прафсаюзныя дзеячы вырашылі зьвярнуцца да прэм’ер-міністра.
Ці пошта атрымае дапамогу з боку дзяржаўнага бюджэту? Невядома, але такая падтрымка была б вельмі дарэчнай, паколькі паводле прагнозаў Ўпраўленьня электроннай камунікацыі, у будучым годзе Пошта польская будзе мець некалькі дзясяткаў мільёнаў страт. Пошта абавязаная аказваць гэтак званыя ўсеагульныя паслугі (usługa powszechna), гэта значыць, дастаўляць лісты ў кожны пункт краіны цягам пяці дзён у тыдзень. Праблема ў тым, што гэтыя паслугі нерэнтабэльныя, яны прыносяць страты.
Пошта Польская зьяўляецца самым буйным працадаўцам у дзяржаве. Вялізная доля яе расходаў прызначана на заработную плату супрацоўнікаў, а заробкі паштальёнаў адносна невялікія. У такой сытуацыі нічога дзіўнага, што супрацоўнікі пошты патрабуюць павышэньня зарплаты. Тым ня менш, 500 злотых для кожнага – гэта нерэальнае патрабаваньне. Прафсаюзным дзеячам і чальцам управы не ўдалося знайсьці супольную мову, таму прафсаюз вырашыў пікетаваць каля сядзібы прэм’ер-міністра.
Rzeczpospolita/нг