Logo Polskiego Radia
Print

«Вашынгтон бліжэй да Варшавы»

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 13.06.2019 13:12
Рост колькасьці амэрыканскіх салдат гарантуе непарушальнасьць межаў, час на разьвіцьцё і будаваньне патэнцыялу дзяржавы.
Агата Карнгаузэр-Дуда, Анджэй Дуда, Дональд ТрампАгата Карнгаузэр-Дуда, Анджэй Дуда, Дональд ТрампPAP/EPA/ZACH GIBSON

Усе выданьні шырока інфармуюць пра падарожжа прэзыдэнта Анджэя Дуды ў Злучаныя Штаты Амэрыкі. Нагадаем, візыт пачаўся ўчора і працягнецца пяць дзён, за гэты час кіраўнік польскай дзяржавы наведае некалькі штатаў, сустрэнецца як з амэрыканскімі ўладамі, так і мясцовымі палякамі ды бізнэсмэнамі.

«Вашынгтон бліжэй да Варшавы» – пад такім загалоўкам «Dziennik Gazeta Prawna» піша пра візыт. ЗША і Польшча разам будуць працаваць у карысьць павышэньня ўзроўню бясьпекі, на польскую зямлю прыбудзе чарговая тысяча амэрыканскіх вайскоўцаў. Прэзыдэнт Дональд Трамп згадаў, што амэрыканскі бюджэт ня будзе плаціць за гэтую прысутнасьць.

На думку камэнтатара выданьня, павелічэньне колькасьці амэрыканскіх салдат у Польшчы гарантуе палякам непарушальнасьць межаў, час на разьвіцьцё і будаваньне патэнцыялу дзяржавы. Праз 20 гадоў, магчыма, амэрыканскіх салдат у Польшчы ўжо ня будзе. Аднак за гэты пэрыяд і за тыя мільярды, выдаткаваныя на замежныя ўзброеныя сілы, палякі купляюць час, цягам якога могуць падрыхтавацца да пагаршэньня геапалітычнай каньюнктуры. За гэты час неабходна паклапаціцца, каб кошт нападзеньня патэнцыйнага ворага на Польшчу быў значна вышэйшы, чым цяпер. Нават калі войскаў ЗША ў Польшчы ўжо ня будзе.

Dziennik Gazeta Prawna/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт