Беларуска-польскі эканамічны форум «Добрасуседства-2019» прайшоў у Менску
PR dla Zagranicy
Eduard Zholud
10.06.2019 14:21
-
Беларуска-польскі эканамічны форум «Добрасуседства-2019» прайшоў у Менску
«Менавіта беларускія тэхналёгіі мы хочам мэтанакіравана выкарыстоўваць у Польшчы».
Удзельнікі Форума https://www.cci.by/
Сустрэча польскіх і беларускіх прадпрымальнікаў ды палітыкаў праходзіла ў 22-гі раз. Галоўнай мэтай сустрэчы было стварэньне й запуск новых супольных бізнэс-праектаў.
Бадай што самай вялікай нечаканасьцю Форума стала тое, што польскі дзяржаўныя ўстановы зацікавіліся выкарыстаньнем беларускіх распрацовак у галіне высокіх тэхналёгій.
У прыватнасьці, такую прапанову выказаў намесьнік генэральнага дырэктара Польскага нацыянальнага цэнтра падтрымкі сельскай гаспадаркі Войцех Кэндзя.
Войцех Кэндзя: Учора мы крыху паразмаўлялі зь міністрам сельскай гаспадаркі Беларусі, зь міністрам гандлю. Сёньня ж я сустрэўся з прадстаўніком беларускага Парку высокіх тэхналёгій. Парк зьяўляецца пастаўшчыком тэхналёгіі blockchain. Менавіта гэту беларускую тэхналёгію мы хочам мэтанакіравана выкарыстоўваць у Польшчы. Яна нам патрэбная, каб пацьвердзіць і распаўсюдзіць інфармацыю пра выдатную якасьць польскай сельскагаспадарчай прадукцыі. Таго факту, што мы ведаем пра добрую якасьць польскіх тавараў ужо недастаткова. Мы павінны распаўсюджваць інфармацыю пра добрую якасьць польскіх аграрных прадуктаў пры дапамозе сучасных тэхналёгій, годных 21-га стагодзьдзя.
Падчас Форума «Добрасуседства-2019» беларускі эканаміст Георгій Грыц папанаваў разьвіваць гандаль электрычнасьцю паміж Беларусьсю й Польшчай. На думку эканаміста, гэта можа стаць значным пунктам росту эканамічнай супрацы.
Таксама, да Форума вывялілі вялікую цікаўнасьць беларускія органы ўлады. У прыватнасьці Міністэрства адукацыі Беларусі шукала тут партнэраў для перайманьня досьведу па пераводзе сыстэмы адукацыі на лічбавую аснову.
Агулам на польска-беларускім форуме былі закранутыя такія тэмы, як прыцяганьне эўрапейскіх фондаў у праекты рэгіянальнага супрацоўніцтва, магчымасьць доступу нацыянальных прадуктаў і паслуг на рынкі Эўрапейскага Зьвязу й Эўразійскага эканамічнага зьвязу. Пакуль рана казаць пра практычныя вынікі сёлетняга Форума, аднак колькасьць удзельнікаў і ранг запрошаных гасьцей сьведчаць аб адназначным паляпшэньні эканамічных стасункаў паміж Варшавай і Менскам.
Поўны матэрыял слухайце ў далучаным зьверху гукавым файле
эж