Logo Polskiego Radia
Print

Новы летувіскі прэзыдэнт - надзея для польскай меншасьці?

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 08.06.2019 16:17
Г.Науседа заявіў, што зь першым афіцыйным візытам ён адправіцца ў Варшаву.
Сьцяг Летувы.Сьцяг Летувы.Photo: GDJ/pixabay.com/CC0 Public Domain

«Надзея для польскай меншасьці?» – пад такім загалоўкам выданьне «Sieci» друкуе артыкул пра вынікі выбараў у Летуве, якія паказваюць тэндэнцыі, што назіраюцца таксама ў іншых дзяржавах – людзі стомленыя ўсё тымі ж тварамі, якія зьвяртаюцца да іх з экранаў тэлевізараў, таму хочуць бачыць новыя твары.

Такім новым палітыкам стаў Гітанас Науседа, які перамог на прэзыдэнцкіх выбарах. Ён балятаваўся ў якасьці незалежнага кандыдата, заваяваў больш за 65% галасоў падтрымкі. Науседа – эканаміст, ён неўзабаве пасьля выбараў заявіў, што будзе больш актыўна, чым яго папярэдніца Даля Грыбаускайтэ ўмешвацца ў эканамічную палітыку дзяржавы. Паводле яго словаў, найлепшая мадэль рынкавай эканомікі – нямецкая, з якой ён пазнаёміўся, калі вучыўся ў нямецкай ВНУ.

Науседа заявіў, што зь першым афіцыйным візытам ён адправіцца ў Варшаву. Яшчэ падчас выбарчай кампаніі ён казаў, што палепшыць адносіны з Польшчай, перш за ўсё новы прэзыдэнт намераны заняцца справай правапісу польскіх прозьвішчаў у летувіскіх дакумэнтах, з-за чаго ўзьнікаюць канфлікты на лініі Варшава-Вільня. Калі б яму ўдалося дабіцца вырашэньня гэтага спрэчнага пытаньня, адносіны паміж краінамі маглі б значна палепшыцца.

Sieci/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт