Трамп у каралевы злуе брытанцаў
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
04.06.2019 15:04
Перад прылётам Трамп раскрытыкаваў палітыку брытанскага ўраду, абразіў мэра Лёндану і герцагіню Сасэкскую.
PAP/EPA/LUKE MACGREGOR / POOL
Gazeta Wyborcza
Амэрыканскі прэзыдэнт у панядзелак прыляцеў у Лёндан. Перад гэтым ён раскрытыкаваў палітыку брытанскага ўраду, абразіў мэра Лёндану і герцагіню Сасэкскую. Ужо пасьля першай сустрэчы дарадчыкі Трампа ўздыхнулі з аблягчэньнем. У панядзелак пасьля поўдня амэрыканскі прэзыдэнт сустрэўся з Елізаветай ІІ. Усё прайшло без напружаньня, хоць магло быць па-рознаму.
Яшчэ да прызямленьня самалёту з Трампам ВВС зьмясьціла сьпіс памылак, якія мог зрабіць амэрыканскі прэзыдэнт: каралеве трэба паціснуць руку, калі яна сама яе працягне, нельга адварочвацца да яе плячамі, не выпадае размаўляць падчас гучаньня гімну, а ў размове з каралевай нельга закранаць далікатныя тэмы, як палітыка, рэлігія ці сэкс.
Нагадваньне сусьветнаму лідару правіл добрых паводзін – гэта не перабольшаньне. Дональд Трамп вядомы памылкамі ў сваіх паводзінах. Нічога дзіўнага, што ў панядзелак брытанская прэса давала тытулы такога тыпу: «Прэзыдэнт, які дзеліць, прыбывае ў падзеленую краіну» ці «Трамп прылятае, гнеў расьце».
Брытанскія СМІ асабліва былі разьюшаныя вострымі словамі Трампа ў адрас мэра Лёндану Садзіка Хана, паводле якога ня трэба раскладваць чырвонага дывану перад амэрыканцамі. Паколькі Хан ужо раней назваў Трампа «глябальнай пагрозай» і параўнаў яго да фашыстаў ХХ-га стагодзьдзя, амэрыканец назваў яго «кончаным няўдачнікам».
ав