Logo Polskiego Radia
Print

Грамадзяне ЭЗ выбралі Эўрапейскі парлямэнт

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 27.05.2019 16:17
  • эўравыбары.mp3
Шмат дзе антымігранцкая рыторыка ды папулісцкія лёзунгі сталі рухавіком для многіх сіл, якія прайшлі ў Эўрапарлямэнт альбо ўмацавалі там пазыцыі.
Выбарчая камісія лічыць галасы ў польскім горадзе ПшэмысьльВыбарчая камісія лічыць галасы ў польскім горадзе ПшэмысьльPAP/Darek Delmanowicz

У нядзелю грамадзяне краін Эўрапейскага Зьвязу выбіралі дэпутатаў у Эўрапарлямэнт. У Польшчы неспадзяванай сытуацыі ня здарылася: згодна з сацыялягічнымі апытаньнямі выйграла кіруючая партыя «Права й справядлівасьць».
Дарэчы, яўка на выбарах у Эўрапарлямэнт у Польшчы склала больш за 46%, што стала рэкордным паказчыкам для выбараў у ЭП. На папярэднія выбары прыйшло каля 24% Польшчы.
Першае месца, што не было сюрпрызам, заняла права-каталіцкая партыя ўлады «Права й справядлівасьць»: за дэпутатаў гэтай партыі аддалі галасы амаль 46% выбаршчыкаў. На пару працэнтаў менш – крыху больш за 38%, – прагаласавалі за «Эўрапейскую кааліцыю» – блёк апазыцыйных партый, у які ўваходзяць цэнтра-правая «Грамадзянская плятформа», лібэральная партыя «Сучасная», Саюз левых дэмакратычных сілаў, Польская сялянская партыя й партыя «Зялёныя».
Варта нагадаць, што ўсяго за некалькі дзён да выбараў апытаньні аддавалі перамогу апазыцыі – яна павінна была абыйсьці ПіС мінімум на 6 працэнтных пунктаў.
На трэцім месцы новая палітычная сіла – лева-лібэральная партыя «Вясна» маладога палітыка Робэрта Бедраня: за яе аддалі галасы крыху больш за 6%, што крыху менш, чым агучвалася раней.
5-працэнтны выбарчы бар'ер, які дзейнічае падчас галасаваньня ў Эўрапарлямэнт, не прайшлі права-радыкальныя сілы, рух правай арыентацыі «Кукіз 15» й кааліцыя «Левыя разам». Раней, згодна з сацыялягічнымі дасьледаваньнямі, чакалася, што права-радыкальная кааліцыя, якую ўзначальвае эўрадэпутат Януш Корвін-Міке, вядомы сваімі антыўкраінскімі й прарасейскімі заявамі, зойме трэцяе месца, апярэдзіўшы «Вясну».
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда дзякаваў суайчыньнікам за актыўнасьць на выбарах у Эўрапейскі парлямэнт.
У прыватнасьці, дэпутатам Эўрапарлямэнту стаў былы міністар замежных справаў Польшчы ва ўрадзе ПіС Вітальд Вашчыкоўкі. Ён сказаў Польскаму радыё, што Эўрапарлямэнт – гэта працяг яго працы на міжнароднай арэне.
Вітальд Вашчыкоўкі: Мяне выбралі жыхары Лодзі й Лодзінскага ваяводзтва. Праблемы гораду й рэгіёну я буду вырашаць у Брусэлі й Струсбурзе, бо Эўрапарлямэнт мае вялікі ўплыў на рэгіянальную палітку.
Для мяне праца ў Эўрапарлямэнце – гэта працяг міжнароднай кар’еры, якой займаюся дзясяткі гадоў.
У Эўрапарлямэнт таксама прайшоў былы прэм’ер-міністар Польшчы й старшыня Нацыянальнага банку краіны Марэк Бэлька. Ён сказаў, што яго «Эўрапейская кааліцыя» цяжка працавала, каб трапіць з праграмай да выбаршчыкаў.
Марэк Бэлька: Мы станавіліся амаль на галаве, каб трапіць да маладых і ня толькі маладых выбаршчыкаў, у тым ліку праз сацыяльныя сеткі. Вынікі зь іншых дзяржаў сьведчаць пра большую яўку, што зьяўляецца рэакцыяй праэўрапейскага электарату на адраджэньне нацыяналізму ў Эўропе.
Дарэчы, у Эўропе назіраецца тэндэнцыя папулярнасьці права-радыкальных партый і папулістаў. А цяпер зірнем на іншыя краіны.
У Грэцыі прэмʼер-міністар абвясьціў датэрміновыя парлямэнцкія выбары пасьля паразы яго партыі.
У Францыі абсалютным пераможцам сёлетняга галасаваньня стала «Нацыянальнае абʼяднаньне» пад кіраўніцтвам Марын Лё Пэн. Гэтая фракцыя набрала 24% галасоў (22 крэслы ў Эўрапейскім парлямэнце).
Францыя мае другое прадстаўніцтва сярод усіх краін ЭЗ. Эмануэль Макрон са сваёй партыяй «Наперад, рэспубліка» нават у кааліцыі з трымя іншымі партыямі ня змог перамагчы ультраправых, набраўшы 23%. Адразу ж пасьля перамогі Лё Пен запатрабавала ад Макрон распусьціць францускі парлямэнт.
У Нямеччыне як і прадказвалі экспэрты, перамаглі партыі, якія ўваходзяць ва ўрадавую кааліцыю, але перамаглі з горшым вынікам у гісторыі (28% галасоў, страціўшы 7% у параўнаньні з папярэднім галасаваньнем).
Увогуле «правыя» эўраскептыкі ўмацоўваюць свае пазыцыі ў Эўрапарлямэнце. Гэта відаць на прыкладах цэлага шэрагу краін. Так, напрыклад, у Італіі «Ліга» пад кіраўніцтвам Матэа Сальвіні набрала 31% галасоў. У Бэльгіі ўмераная правая ўрадавая партыя «Новы флямандзкі альянс» атрымала 42%.
У Вугоршчыне, як і спадзяваліся аналітыкі, перамагла партыя Fidesz прэм’ер-міністра Віктара Орбана – за яе прагаласавала больш за 52% грамадзян. Дарэчы, у гэтай краіне вялікую ролю адыгралі СМІ, паколькі партыя манапалізавала ня толькі дзяржаўныя, але й большасьць важных і прыватных мэдыя. Выступаючы пасьля галасаваньня, Орбан сказаў, што яго партыя атрымала ад выбаршчыкаў тры заданьні: спыніць эмігрантаў і абараніць Эўропу й хрысьціянства.
Віктар Орбан: Вугорцы за пасярэдніцтвам выбараў паказалі, што яны – эўрапейскі народ, эўрапейская дзяржава, што наша месца – у Эўропе, а Эўропа – наша радзіма, і таму мы хоча мяняць Эўропу. Мы будзем супрацоўнічаць з кожным, хто захоча спыніць мігрантаў.
У многіх краінах менавіта антымігранцкая рыторыка ды пытаньне вяртаньня да хрысьціянскіх каранёў Эўропы, а таксама папулісцкія лёзунгі сталі рухавіком для многіх сіл, якія прайшлі ў Эўрапарлямэнт альбо ўмацавалі там пазыцыі.
вс

У нядзелю грамадзяне краін Эўрапейскага Зьвязу выбіралі дэпутатаў у Эўрапарлямэнт. У Польшчы неспадзяванай сытуацыі ня здарылася: згодна з сацыялягічнымі апытаньнямі выйграла кіруючая партыя «Права й справядлівасьць».

Дарэчы, яўка на выбарах у Эўрапарлямэнт у Польшчы склала больш за 46%, што стала рэкордным паказчыкам для выбараў у ЭП. На папярэднія выбары прыйшло каля 24% Польшчы.

Першае месца, што не было сюрпрызам, заняла права-каталіцкая партыя ўлады «Права й справядлівасьць»: за дэпутатаў гэтай партыі аддалі галасы амаль 46% выбаршчыкаў. На пару працэнтаў менш – крыху больш за 38%, – прагаласавалі за «Эўрапейскую кааліцыю» – блёк апазыцыйных партый, у які ўваходзяць цэнтра-правая «Грамадзянская плятформа», лібэральная партыя «Сучасная», Саюз левых дэмакратычных сілаў, Польская сялянская партыя й партыя «Зялёныя».

Варта нагадаць, што ўсяго за некалькі дзён да выбараў апытаньні аддавалі перамогу апазыцыі – яна павінна была абыйсьці ПіС мінімум на 6 працэнтных пунктаў.

На трэцім месцы новая палітычная сіла – лева-лібэральная партыя «Вясна» маладога палітыка Робэрта Бедраня: за яе аддалі галасы крыху больш за 6%, што крыху менш, чым агучвалася раней.

5-працэнтны выбарчы бар'ер, які дзейнічае падчас галасаваньня ў Эўрапарлямэнт, не прайшлі права-радыкальныя сілы, рух правай арыентацыі «Кукіз 15» й кааліцыя «Левыя разам». Раней, згодна з сацыялягічнымі дасьледаваньнямі, чакалася, што права-радыкальная кааліцыя, якую ўзначальвае эўрадэпутат Януш Корвін-Міке, вядомы сваімі антыўкраінскімі й прарасейскімі заявамі, зойме трэцяе месца, апярэдзіўшы «Вясну».

Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда дзякаваў суайчыньнікам за актыўнасьць на выбарах у Эўрапейскі парлямэнт.

У прыватнасьці, дэпутатам Эўрапарлямэнту стаў былы міністар замежных справаў Польшчы ва ўрадзе ПіС Вітальд Вашчыкоўкі. Ён сказаў Польскаму радыё, што Эўрапарлямэнт – гэта працяг яго працы на міжнароднай арэне.

Вітальд Вашчыкоўкі: Мяне выбралі жыхары Лодзі й Лодзінскага ваяводзтва. Праблемы гораду й рэгіёну я буду вырашаць у Брусэлі й Струсбурзе, бо Эўрапарлямэнт мае вялікі ўплыў на рэгіянальную палітку.

Для мяне праца ў Эўрапарлямэнце – гэта працяг міжнароднай кар’еры, якой займаюся дзясяткі гадоў.

У Эўрапарлямэнт таксама прайшоў былы прэм’ер-міністар Польшчы й старшыня Нацыянальнага банку краіны Марэк Бэлька. Ён сказаў, што яго «Эўрапейская кааліцыя» цяжка працавала, каб трапіць з праграмай да выбаршчыкаў.

Марэк Бэлька: Мы станавіліся амаль на галаве, каб трапіць да маладых і ня толькі маладых выбаршчыкаў, у тым ліку праз сацыяльныя сеткі. Вынікі зь іншых дзяржаў сьведчаць пра большую яўку, што зьяўляецца рэакцыяй праэўрапейскага электарату на адраджэньне нацыяналізму ў Эўропе.

Дарэчы, у Эўропе назіраецца тэндэнцыя папулярнасьці права-радыкальных партый і папулістаў. А цяпер зірнем на іншыя краіны.

У Грэцыі прэмʼер-міністар абвясьціў датэрміновыя парлямэнцкія выбары пасьля паразы яго партыі.

У Францыі абсалютным пераможцам сёлетняга галасаваньня стала «Нацыянальнае абʼяднаньне» пад кіраўніцтвам Марын Лё Пэн. Гэтая фракцыя набрала 24% галасоў (22 крэслы ў Эўрапейскім парлямэнце).

Францыя мае другое прадстаўніцтва сярод усіх краін ЭЗ. Эмануэль Макрон са сваёй партыяй «Наперад, рэспубліка» нават у кааліцыі з трымя іншымі партыямі ня змог перамагчы ультраправых, набраўшы 23%. Адразу ж пасьля перамогі Лё Пен запатрабавала ад Макрон распусьціць францускі парлямэнт.

У Нямеччыне як і прадказвалі экспэрты, перамаглі партыі, якія ўваходзяць ва ўрадавую кааліцыю, але перамаглі з горшым вынікам у гісторыі (28% галасоў, страціўшы 7% у параўнаньні з папярэднім галасаваньнем).

Увогуле «правыя» эўраскептыкі ўмацоўваюць свае пазыцыі ў Эўрапарлямэнце. Гэта відаць на прыкладах цэлага шэрагу краін. Так, напрыклад, у Італіі «Ліга» пад кіраўніцтвам Матэа Сальвіні набрала 31% галасоў. У Бэльгіі ўмераная правая ўрадавая партыя «Новы флямандзкі альянс» атрымала 42%.

У Вугоршчыне, як і спадзяваліся аналітыкі, перамагла партыя Fidesz прэм’ер-міністра Віктара Орбана – за яе прагаласавала больш за 52% грамадзян. Дарэчы, у гэтай краіне вялікую ролю адыгралі СМІ, паколькі партыя манапалізавала ня толькі дзяржаўныя, але й большасьць важных і прыватных мэдыя.

Выступаючы пасьля галасаваньня, Орбан сказаў, што яго партыя атрымала ад выбаршчыкаў тры заданьні: спыніць эмігрантаў і абараніць Эўропу й хрысьціянства.

Віктар Орбан: Вугорцы за пасярэдніцтвам выбараў паказалі, што яны – эўрапейскі народ, эўрапейская дзяржава, што наша месца – у Эўропе, а Эўропа – наша радзіма, і таму мы хоча мяняць Эўропу. Мы будзем супрацоўнічаць з кожным, хто захоча спыніць мігрантаў.

Шмат дзе менавіта антымігранцкая рыторыка ды пытаньне вяртаньня да хрысьціянскіх каранёў Эўропы, а таксама папулісцкія лёзунгі сталі рухавіком для многіх сіл, якія прайшлі ў Эўрапарлямэнт альбо ўмацавалі там пазыцыі.

вс

слухайце далучаны гукавы файл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт