Logo Polskiego Radia
Print

На пачатку чэрвеня палякі будуць сьвяткаваць дзьве важныя гадавіны

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 27.05.2019 14:00
  • На пачатку чэрвеня палякі будуць сьвяткаваць дзьве важныя гадавіны.mp3
Гэта 40-я гадавіна першай пілігрымкі Яна Паўла ІІ у Польшчу і 30-й гадавіна першых, часткова свабодных выбараў.
Ян Павал ІІ падчас першай пілігрымкі ў Польшчу.Ян Павал ІІ падчас першай пілігрымкі ў Польшчу.Autor: Zielaskowski Lech; Zbiory NAC online

На пачатку чэрвеня ў цэлай Польшчы адбудзецца сьвяткаваньне 40-й гадавіны першай пілігрымкі Яна Паўла ІІ у Польшчу і 30-й гадавіны чэрвеньскіх выбараў. Сьвяткаваньні гэтых гадавін маюць важны палітычны і грамадзкі характар. АВ
Польскі Сэнат прыняў рэзалюцыю з нагоды 40-й гадавіны пілігрымкі Папы рымскага Яна Паўла ІІ у Польшчу. Яна сьцісла зьвязаная з падзеямі, якія адбыліся дэкаду пазьней – першымі свабоднымі выбарамі ў Сэнат і часткова свабоднымі ў Сэйм 4 чэрвеня 1989 году. Прынагодную рэзалюцыю прыняла сэнацкая заканадаўчая камісія. У ёй апынуліся словы папа-паляка, якія ён сказаў на самым пачатку пілігрымкі ў Айчыну 2 чэрвеня 1979 году.
Ян Павал ІІ: Я, сын польскай зямлі, і адначасова я, Ян Павал ІІ, Папа рымскі, заклікаю разам з вамі ўсімі: Няхай сыдзе Твой дух, няхай сыдзе Твой дух і адновіць аблічча зямлі, гэтай зямлі.
Аўтарам праекту рэзалюцыі быў сэнатар Ян Жарын з «Права і справядлівасьці». Чытаючы рэзалюцыю ён падкрэсьліваў, што словы папы-паляка, якія ён прамовіў на тагачасным пляцы Свабоды, сталі іскрай, якая загарэлася дзесяць гадоў пазьней.
Я. Жарын: Гэтыя словы засталіся глыбока ў памяці палякаў, сталі сыгналам да незвычайных перамен. Абуджаныя Янам Паўлам ІІ, як народ, мы знайшлі ў сабе сілу, каб насуперак насільлю і хлусьні збудаваць свабоду ў ахвярнай дзейнасьці апазыцыі, а таксама ў рамках дзейнасьці руху «Салідарнасьць». Ідучы да незалежнасьці, вітаючы пантыфіка падчас яго чарговых пілігрымак палякі казалі: «Няма свабоды без салідарнасьці». Рэалізацыя гэтага лёзунгу стала магчымай, калі ў Польшчы і іншых краінах Усходняй Эўропы і нарэшце ў Савецкім Саюзе пачалі развальвацца асновы камуністычнай сыстэмы. 30 гадоў таму 4 чэрвеня 1989 году палякі маглі ўпершыню, хоць у форме плебісцыту, чым рэальна дэмакратычнага галасаваньня, пацьвердзіць свае незалежніцкія памкненьні ў выбарах.
Сэнатар Ян Жарын нагадаў, што рэзалюцыю, якая тычыцца двух гадавін, тыдзень таму адзінагалосна прыняў Сэйм. Сэнацкая вэрсія дакумэнту пашыраная. Яна ўтрымлівае інфармацыю пра прэзідуюмы адроджанага Сэнату. Прагучала прапанова, каб перад сьвяткаваньнем першых свабодных выбараў, цэлы польскі парлямэнт прыняў запрапанаваную Сэнатам рэзалюцыю.
Я. Жарын: Рэзалюцыю Сэйму са мной кансультавалі, што, дарэчы, бачна ў абодвух дакумэнтах. У сувязі з гэтым, маючы перад намі гэтыя абодва тэксты, з увагі на вагу ўрачыстасьці, я б хацеў запрапанаваць, каб мы пастараліся прыняць сумесную, сэнацка-сэймавую рэзалюцыю.
У першых свабодных выбарах перамог рух «Салідарнасьць». У сваю чаргу першым маршалкам Сэнату быў Анджэй Стальмахоўскі. Зьмены на мяжы 80-90-х гадоў прывялі да пакліканьня дэмакратычнага ўраду Тадэвуша Мазавецкага, а пасьля абвяшчэньня свабодных прэзыдэнцкіх выбараў.
У краіне падрыхтавалі багаты плян сьвяткаваньня абедзьвюх гадавін. Міністэрства культуры і Бюро праграмы «Незалежна» адзначаюць грамадзка-культурны характар гэтых урачыстасьцяў.
Галоўнай падзеяй 2 чэрвеня будзе вячэрняе шоў на Пляцы Пілсудзкага ў сталіцы. Канцэрт пройдзе дакладна ў тым жа самым месцы, дзе 40 гадоў таму пантыфік заклікаў да духоўнага і палітычнага абнаўленьня Польшчы. Будуць паказаныя архіўныя матэрыялы, фрагмэнты папскіх казаньняў, прамоваў. У новых апрацоўках прагучаць гістарычныя і касьцёльныя творы.
У наступныя дні ў кожным з гарадоў, якія 40 гадоў таму наведаў Папы рымскі Ян Павал ІІ, адбудзецца сэрыя канцэртаў «Фартэпіяна свабоды» з творамі, блізкімі Каралю Вайтыле і яму прысьвечанымі. Адначасова будзе ладзіцца выстава здымкаў, якія паказваюць, як у 1979 годзе выглядала сустрэча Яна Паўла ІІ з суайчыньнікамі. Гэтыя падзеі пройдуць у Чанстахове, Гнезьне, Кракаве, Вадавіцах, Асьвенцыме, Новым Таргу і Кальварыі Зэбжыдоўскай.
4 чэрвеня заплянаваны галоўныя ўрачыстасьці 30-й гадавіны першых, часткова свабодных парлямэнцкіх выбараў. Між іншым, пройдзе спэцыяльнае паседжаньне Сэнату. На яго запрошаныя сэнатары ўсіх тэрмінаў паўнамоцтваў. Вечарам у Вялікім тэатры-Нацыянальнай опэры заплянаваны ўрачысты канцэрт.
Чарговы канцэрт пройдзе на дзядзінцы Варшаўскага ўнівэрсытэту. Будуць выкананыя песьні Пшэмыслава Гінтроўскага і Яцка Качмарскага, якія слухалі і сьпявалі палякі падчас выбараў у 1989 годзе.
Падрабязнасьці ўсіх падзей можна знайсьці на старонцы niepodlegla.gov.pl.

На пачатку чэрвеня ў цэлай Польшчы адбудзецца сьвяткаваньне 40-й гадавіны першай пілігрымкі Яна Паўла ІІ у Польшчу і 30-й гадавіны чэрвеньскіх выбараў. Сьвяткаваньні гэтых гадавін маюць важны палітычны і грамадзкі характар.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт