Беларускія выдавецтвы наладжваюць сувязі на Варшаўскім кніжным кірмашы
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        23.05.2019 15:44
                    
                                 
                
                    
                        
                                        - 
                                            
                                                
                                                
    
                                            
                                            Кніжны кірмаш Ю. Дашкевіч.mp3
                                        
 
                                    
                    
                
                
                    Усё большую папулярнасьць заваёўваюць электронныя кнігі, у гэтым выдаўцы бачаць будучыню.  
                
                
                    
                        
Юлія Дашкевіч на Варшаўскім кніжным кірмашыфота: Н. Грышкевіч/БСПР
                     
                
                
                
               
                
                         З 23 па 26 траўня ў Варшаве адбываецца вялікае сьвята кнігі – Міжнародны кніжны кірмаш. Сёлета выстава праходзіць ужо 10-ты раз. На юбілейны кірмаш прыехала каля 800 экспанэнтаў, арганізатары запрасілі вядомых і папулярных пісьменьнікаў на сустрэчы з чытачамі, у тым ліку ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі па літаратуры Святлану Алексіевіч.
Беларускую літаратуру прадстаўляюць некалькі выдавецтваў, між іншым, «Народная асьвета», Белкніга, Выдавецкі дом «Беларуская навука». Натальля Грышкевіч запытала намесьніка дырэктара па маркетынгу і вытворчасьці выдавецтва «Народная асьвета» Юлію Дашкевіч, з якімі плянамі і кнігамі яна прыехала на кірмаш.
слухайце, калі ласка, далучаны гукавы файл