Logo Polskiego Radia
Print

Вэтэраны арміі Андэрса пабывалі ў месцах сваёй баявой славы(ФОТА)

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 20.05.2019 15:36
  • Монтэ-Касіна.mp3
75 гадоў таму польскія жаўнеры прарвалі гэтак званую „лінію Густава”, адкрыўшы саюзьнікам шлях на Рым.
Вэтэраны арміі Андэрса пабывалі ў месцах сваёй баявой славы.Вэтэраны арміі Андэрса пабывалі ў месцах сваёй баявой славы. PAP/Leszek Szymański

Вэтэраны арміі Андэрса пабывалі ў месцах сваёй баявой славы
75 гадоў таму польскія жаўнеры прарвалі гэтак званую „лінію Густава”, адкрыўшы саюзьнікам шлях на Рым.
У нядзелю вэтэраны арміі генэрала Ўладзіслава Андэрса прынялі ўдзел у цырымоніі ў Сан-Віторыё дэль Ляцыё ў Італіі. Гэта быў апошні пункт праграмы патрыятычнага паломніцтва па гэтай краіне, якое адбылося з нагоды 75-й гадавіны бітвы пад Монтэ-Касіна.
Візыт вэтэранаў арміі генэрала Ўладзіслава Андэрса працягваўся з 16 па 19 траўня. З нагоды 75-й гадавіны бітвы пад Монтэ-Касіна яны наведвалі магілы сваіх калегаў. Патрыятычнае паломніцтва па Італіі арганізавала Ўпраўленьне па справах вэтэранаў і рэпрэсаваных асобаў.
У пілігрымцы прынялі ўдзел 32 вэтэраны арміі генэрала Ўладзіслава Андэрса з Польшчы, Вялікабрытаніі, Канады, ЗША, Аўстраліі й Новай Зэляндыі.
Падарожжа пачалося 16 траўня малітвай ля магілы Яна Паўла ІІ у Базыліцы сьв. Пятра ў Ватыкане. У гэты дзень вэтэраны наведалі могілкі ў Міньяна-Монтэ-Люнга.
17 траўня дэлегацыя наведала П’едзімонтэ-Сан-Джэрмана і ўзвышша, за якое ў траўні 1944 году працягвалася 5-дзённая заўзятая барацьба. У гэты дзень адбылася таксама цырымонія ўскладаньня вянкоў да помніка генэралу Ўладзіславу Андэрсу ў Касіна й да помніка 3-й Карпацкай стралковай дывізіі на ўзвышшы нр. 593.
Цэнтральныя ўрачыстасьці з нагоды 75-й гадавіны бітвы прайшлі ў суботу 18 траўня на Польскіх ваенных могілках у Монтэ-Касіна з удзелам прэзыдэнтаў Польшчы й Італіі. Варта нагадаць, што ўпершыню кіраўнік Італіі прысутнічаў на сьвяткаваньні гадавіны гэтай бітвы.
Падчас цырымоніі на ўзвышшы Монтэ-Касіна вэтэраны перадалі гарцэрам (скаўтам) завяшчаньне жаўнераў 2-га Польскага корпусу. Яго прачытаў палкоўнік Войцех Нарэмбскі (Wojciech Narębski).
Войцех Нарэмбскі: Тут, на схіле Монтэ-Касіна, на фоне чырвоных макаў мы ўручаем вам у рукі копію сьцягу 12-га Палка падольскіх уланаў. Мы верым, што гэтая сымбалічная хвіліна назаўсёды застанецца ў вашых сэрцах.
Прэзыдэнт Анджэй Дуда нагадаў, што перамога палякаў пад Монтэ-Касіна ня толькі адкрыла саюзьнікам шлях на Рым, але пазьней таксама сымбалічны шлях у сьвет. Менавіта пра гэта марылі палякі, якія разам з арміяй генэрала Андэрса вярталіся з савецкай няволі.
Прэзыдэнт Польшчы нагадаў, што гэтая перамога паглынула жыцьці многіх польскіх жаўнераў.
Анджэй Дуда: У Польшчу яны не вярнуліся, хоць перамаглі ў бітве, дзякуючы якой Войска Польскае стала вядомым ва ўсім сьвеце. Гэтая бітва, гэтая перамога адкрыла шлях на Рым і перарвала нямецкую абарону. Тым ня менш Польшча свабоднай тады ня стала. Яна ня стала свабоднай нават у момант заканчэньня Другой сусьветнай вайны. Аднак сёньня яна свабодная, незалежная й сувэрэнная, і сёньня яна прысутнічае таксама тут.
У апошні дзень, 19 траўня, польская дэлегацыя пабывала ў Сан-Віторыё дэль Ляцыё, дзе вэтэраны ўсклалі кветкі да помніка загінулым жаўнерам 2-га Польскага корпуса.
Падчас мерапрыемстваў з нагоды 75-й гадавіны бітвы пад Монтэ-Касіна да званьня маёра быў павышаны Станіслаў Кавальскі (Stanisław Kowalski). Вэтэран, які на ўрачыстасьці прыбыў з Аргентыны, успамінаў, што бітва за Монтэ-Касіна была найбольш цяжкая.
Станіслаў Кавальскі: Бой працягваўся восем дзён і быў вельмі жорсткім. Артылерыя пастаянна вяла агонь, чуваць было адзін вялікі гул. Мы хацелі свабоднай Польшчы й заканчэньня вайны. Гэтым і мы кіраваліся ды не адступалі - змагаліся дзень і ноч.
Старшыня Ўпраўленьня па справах вэтэранаў і рэпрэсаваных асобаў Ян Юзэф Каспшык (Jan Józef Kasprzyk) нагадаў, што 75-я гадавіна бітвы - гэта выдатны момант нагадаць, „за што Эўропа ўдзячная Польшчы й польскаму жаўнеру”.
Яшчэ перад пачаткам мерапрыемстваў ён падкрэсьліваў выключны характар сёлетняга сьвяткаваньня.
Ян Юзэф Каспшык: Гэта найбуйнейшыя мерапрыемствы ў пасьляваенны пэрыяд. Яны тым больш важныя, што беручы пад увагу час, які мінае, гэта можа быць адна з апошніх круглых гадавінаў, на якой прысутнічаюць вэтэраны, удзельнікі гэтых трагічных падзеяў з траўня 1944 году.
Спроба ўзяцьця палякамі ўзвышша працягвалася з 11 па 18 траўня 1944 году й паглынула жыцьці больш за тысячы польскіх жаўнераў. У выніку пасьля васьмі дзён на будынку манастыра на Монтэ-Касіна залунаў польскі сьцяг.
Перамога польскіх жаўнераў прарвала гэтак званую „лінію Густава” й адкрыла саюзьнікам шлях на Рым.
аз

У нядзелю вэтэраны арміі генэрала Ўладзіслава Андэрса прынялі ўдзел у цырымоніі ў Сан-Віторыё дэль Ляцыё ў Італіі. Гэта быў апошні пункт праграмы патрыятычнага паломніцтва па гэтай краіне, якое адбылося з нагоды 75-й гадавіны бітвы пад Монтэ-Касіна.

Візыт вэтэранаў арміі генэрала Ўладзіслава Андэрса працягваўся з 16 па 19 траўня. З нагоды 75-й гадавіны бітвы пад Монтэ-Касіна яны наведвалі магілы сваіх калегаў. Патрыятычнае паломніцтва па Італіі арганізавала Ўпраўленьне па справах вэтэранаў і рэпрэсаваных асобаў.

У пілігрымцы прынялі ўдзел 32 вэтэраны арміі генэрала Ўладзіслава Андэрса з Польшчы, Вялікабрытаніі, Канады, ЗША, Аўстраліі й Новай Зэляндыі.

Падарожжа пачалося 16 траўня малітвай ля магілы Яна Паўла ІІ у Базыліцы сьв. Пятра ў Ватыкане. У гэты дзень вэтэраны наведалі могілкі ў Міньяна-Монтэ-Люнга.
17 траўня дэлегацыя наведала П’едзімонтэ-Сан-Джэрмана і ўзвышша, за якое ў траўні 1944 году працягвалася 5-дзённая заўзятая барацьба. У гэты дзень адбылася таксама цырымонія ўскладаньня вянкоў да помніка генэралу Ўладзіславу Андэрсу ў Касіна й да помніка 3-й Карпацкай стралковай дывізіі на ўзвышшы нр. 593.

Цэнтральныя ўрачыстасьці з нагоды 75-й гадавіны бітвы прайшлі ў суботу 18 траўня на Польскіх ваенных могілках у Монтэ-Касіна з удзелам прэзыдэнтаў Польшчы й Італіі. Варта нагадаць, што ўпершыню кіраўнік Італіі прысутнічаў на сьвяткаваньні гадавіны гэтай бітвы.

Падчас цырымоніі на ўзвышшы Монтэ-Касіна вэтэраны перадалі гарцэрам (скаўтам) завяшчаньне жаўнераў 2-га Польскага корпусу. Яго прачытаў палкоўнік Войцех Нарэмбскі (Wojciech Narębski).

Войцех
Войцех Нарэмбскі. PAP/Leszek Szymański

Войцех Нарэмбскі: Тут, на схіле Монтэ-Касіна, на фоне чырвоных макаў мы ўручаем вам у рукі копію сьцягу 12-га Палка падольскіх уланаў. Мы верым, што гэтая сымбалічная хвіліна назаўсёды застанецца ў вашых сэрцах.

Прэзыдэнт Анджэй Дуда нагадаў, што перамога палякаў пад Монтэ-Касіна ня толькі адкрыла саюзьнікам шлях на Рым, але пазьней таксама сымбалічны шлях у сьвет. Менавіта пра гэта марылі палякі, якія разам з арміяй генэрала Андэрса вярталіся з савецкай няволі. Прэзыдэнт Польшчы нагадаў, што гэтая перамога паглынула жыцьці многіх польскіх жаўнераў.

Прэзыдэнт
Прэзыдэнт Анджэй Дуда. PAP/Leszek Szymański

Анджэй Дуда: У Польшчу яны не вярнуліся, хоць перамаглі ў бітве, дзякуючы якой Войска Польскае стала вядомым ва ўсім сьвеце. Гэтая бітва, гэтая перамога адкрыла шлях на Рым і перарвала нямецкую абарону. Тым ня менш Польшча свабоднай тады ня стала. Яна ня стала свабоднай нават у момант заканчэньня Другой сусьветнай вайны. Аднак сёньня яна свабодная, незалежная й сувэрэнная, і сёньня яна прысутнічае таксама тут.

У апошні дзень, 19 траўня, польская дэлегацыя пабывала ў Сан-Віторыё дэль Ляцыё, дзе вэтэраны ўсклалі кветкі да помніка загінулым жаўнерам 2-га Польскага корпуса.

Падчас мерапрыемстваў з нагоды 75-й гадавіны бітвы пад Монтэ-Касіна да званьня маёра быў павышаны Станіслаў Кавальскі (Stanisław Kowalski). Вэтэран, які на ўрачыстасьці прыбыў з Аргентыны, успамінаў, што бітва за Монтэ-Касіна была найбольш цяжкая.

Станіслаў Кавальскі: Бой працягваўся восем дзён і быў вельмі жорсткім. Артылерыя пастаянна вяла агонь, чуваць было адзін вялікі гул. Мы хацелі свабоднай Польшчы й заканчэньня вайны. Гэтым і мы кіраваліся ды не адступалі - змагаліся дзень і ноч.

Старшыня
Старшыня Ўпраўленьня па справах вэтэранаў і рэпрэсаваных асобаў Ян Юзэф Каспшык. PAP/Leszek Szymański

(Jan Józef Kasprzyk) нагадаў, што 75-я гадавіна бітвы - гэта выдатны момант нагадаць, „за што Эўропа ўдзячная Польшчы й польскаму жаўнеру”.

Яшчэ перад пачаткам мерапрыемстваў ён падкрэсьліваў выключны характар сёлетняга сьвяткаваньня.

Ян Юзэф Каспшык: Гэта найбуйнейшыя мерапрыемствы ў пасьляваенны пэрыяд. Яны тым больш важныя, што беручы пад увагу час, які мінае, гэта можа быць адна з апошніх круглых гадавінаў, на якой прысутнічаюць вэтэраны, удзельнікі гэтых трагічных падзеяў з траўня 1944 году.

Вэтэраны
Вэтэраны арміі Андэрса пабывалі ў месцах сваёй баявой славы.PAP/Wojciech Olkuśnik

Спроба ўзяцьця палякамі ўзвышша працягвалася з 11 па 18 траўня 1944 году й паглынула жыцьці больш за тысячы польскіх жаўнераў. У выніку пасьля васьмі дзён на будынку манастыра на Монтэ-Касіна залунаў польскі сьцяг.

Перамога польскіх жаўнераў прарвала гэтак званую „лінію Густава” й адкрыла саюзьнікам шлях на Рым.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт