Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы апублікаваны рэйтынг даверу палітыкам з боку грамадзян

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 17.05.2019 17:41
На першы месцы паводле даверу грамадзян знаходзіцца прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда: яму давярае 45% рэспандэнтаў.
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй ДудаПрэзыдэнт Польшчы Анджэй ДудаPAP/Paweł Supernak

Папулярны польскі партал Onet.pl заказаў у сацыялягічнай лябараторыі IBRiS апытаньне, датычнае даверу палякаў да палітыкаў.

І так, на першы месцы паводле даверу грамадзян знаходзіцца прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда: яму давярае 45% рэспандэнтаў. Нагадаем, месяц таму ўзровень даверу кіраўніку дзяржавы складаў 46,7%. Не давярае галаве дзяржавы 39,5% палякаў. Нэйтральна да прэзыдэнта адносіцца 14,4% грамадзян Польшчы.

На другім месцы паводле даверу – прэм'ер-міністар краіны Матэвуш Маравецкі: яму давярае 44,2% удзельнікаў апытаньня й не давярае 42%. У сваю чаргу нэйтральную пазыцыю адносна Маравецкага займае 12% рэспандэнтаў.

На трэцім месцы – былы прэмʼер-міністар Польшчы, старшыня Эўрапейскай рады Дональд Туск. Яму давярае 35,1% апытаных, не давярае 48,6%, а нэйтральна адносіцца 16,1%.

На чацьвёртым месцы – старшыня кіруючай кансэрватўна-каталіцкай партыі «Права й справядлівасьць» Яраслаў Качыньскі, якога называюць «чалавекам нумар адзін у Польшчы». Ён заручыўся даверам 35% рэспандэнтаў. Пры гэтым яму не давярае ажно 52% палякаў, а нэйтральна адносіцца 11,7%, паведамляе партал Onet.pl.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт