Кампанія «Жывая вясна» працягваецца – ад Беларусі зарэгістравана ўжо больш за 1500 назіраньняў за птушкамі-вестунамі вясны. Цяпер Беларусь па назіраньнях на першым месцы. Арнітолягі заахвочваюць дапамагчы ўтрымаць гэтую пазыцыю!
Амаль дзесяць гадоў таму былі выбраныя некалькі відаў птушак. Людзей з розных краін Эўропы запрасілі штогод заносіць свае першыя назіраньні з імі на інтэрактыўную мапу. У Беларусі акцыяй кіруе грамадзкая арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны».
Пра кампанію і ўдзел у ёй беларусаў мы размаўляем з каардынатаркай Ксенiяй Малюковай.
Грамадзкая арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» заклікае вас быць уважлівымі і заносіць свае першыя сустрэчы з гэтымі прыгожымі птушкамі сюды: http://www.springalive.net/be-by/migrations/addnew.
На сайце можна паглядзець веснавую міграцыю ў Эўропе ў руху http://www.springalive.net/be-by/migrations, для кожнага віду асобна. Па ёй бачна, як вясна прыходзіць у розныя краіны кантынэнта. Для Беларусі можна нават убачыць актыўнасьць птушак і людзей па абласьцях.
«Першымі ў кампанii «Жывая вясна» мы сустракалі ў сакавіку буслоў і вясковых ластавак. Зараз ужо вярнуліся зязюля, ластаўка-зямлянка, сьвiргуль i шчурка. Заносьце свае назiраньнi, каб было бачна, што ў вашу вобласьць ужо таксама даляцела вясна!» – запрашае каардынатарка кампанii у Беларусі Ксенiя Малюкова.
у далучаным гукавым файле поўная размова з каардынатаркай кампаніі.
Кампанія «Жывая вясна» працягваецца – ад Беларусі зарэгістравана ўжо больш за 1500 назіраньняў за птушкамі-вестунамі вясны. Цяпер Беларусь па назіраньнях на першым месцы. Арнітолягі заахвочваюць дапамагчы ўтрымаць гэтую пазыцыю!
Амаль дзесяць гадоў таму былі выбраныя некалькі відаў птушак. Людзей з розных краін Эўропы запрасілі штогод заносіць свае першыя назіраньні з імі на інтэрактыўную мапу. У Беларусі акцыяй кіруе грамадзкая арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны».
Грамадзкая арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» заклікае вас быць уважлівымі і заносіць свае першыя сустрэчы з гэтымі прыгожымі птушкамі сюды: http://www.springalive.net/be-by/migrations/addnew.
На сайце можна паглядзець веснавую міграцыю ў Эўропе ў руху http://www.springalive.net/be-by/migrations, для кожнага віду асобна. Па ёй бачна, як вясна прыходзіць у розныя краіны кантынэнта. Для Беларусі можна нават убачыць актыўнасьць птушак і людзей па абласьцях.
«Першымі ў кампанii «Жывая вясна» мы сустракалі ў сакавіку буслоў і вясковых ластавак. Зараз ужо вярнуліся зязюля, ластаўка-зямлянка, сьвiргуль i шчурка. Заносьце свае назiраньнi, каб было бачна, што ў вашу вобласьць ужо таксама даляцела вясна!» – запрашае каардынатарка кампанii у Беларусі Ксенiя Малюкова.
У далучаным гукавым файле поўная размова з каардынатаркай кампаніі.
ав