Пачаліся «Гайнаўскія дні царкоўнай музыкі»
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
09.05.2019 16:53
-
Гайнаўскія дні царкоўнай музыкі.mp3
Гэта прэстыжнае і вядомае ва ўсёй Польшчы й за мяжой музычнае мерапрыемства.
radyjo.net/A.Petrovska
У Гайнаўскім саборы сьвятой Тройцы пачаліся конкурсныя слуханьні 38-мы Міжнароднага Фэстывалю "Гайнаўскія дні царкоўнай музыкі". Першага дня фэстывалю за званьне лепшага выканаўцы змагаліся прыхадзкія вясковыя ды гарадзкія хоры а таксама дзіцяча-моладзевыя хоры і калектывы. Сярод удзельнікаў былі й хоры зь Беларусі.
Ляўрэаты Міжнароднага фэстывалю "Гайнаўскія дні царкоўнай музыкі" будуць аб'яўленыя ў суботу.
У суботу адбудуцца таксама два гала-канцэрты фэстывалю, адзін у саборы сьвятой Тройцы ў Гайнаўцы, другі ў царкве Агія Сафія ў Беластоку.
На музычным мерапрыемстве зь мікрафонам пабывала Анна Пятроўская.