Частка польскіх гарадоў у садкі хоча браць толькі прышчэпленых дзяцей
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
08.05.2019 16:00
Міністэрства нацыянальнай адукацыі сумняваецца ў законнасьці такой прапановы.
Ілюстрацыйнае фотаpixabay.com/Public Domain CC0
Dziennik Gazeta Prawna
Хоць Міністэрства нацыянальнай адукацыі сумняваецца, ці ясьлі і садкі ў першай чарговасьці павінны прымаць прышчэпленых дзяцей, то такіх сумневаў ня маюць лякальныя ўлады і частка ваяводаў. Многае сьведчыць аб тым, што сёлетні набор у ясьлі і садкі апошні раз выглядаў так, а не інакш. У чарговых гарадах заяўляюць, што ў наступных гадах перавагу будуць мець прышчэпленыя дзеці. Такія зьмены хочуць увесьці ў Лодзі, Гданьску, Катавіцах, Варшаве і Чэнстахове.
Такія пляны непакояць Міністэрства адукацыі. Але ведамства не заняло выразнай пазыцыі. «Паяўляюцца сумневы, ці залежнасьць прышчэпак і месца ў садку ня будзе парушаць канстытуцыйнага права роўнага доступу да адукацыі», – гаворыць віцэ-міністар Мацей Копэць.
Ваяводы па-рознаму падыходзяць да праблемы. Варміньска-мазурскі ваявода пасьля аналізу рашэньняў лякальных уладаў палічыць, што яны не парушаюць закону. Іншае рашэньне прыняў любускі ваявода, які зьвярнуўся ў гэтай справе ў суд. Частка ваяводаў яшчэ ня мела магчымасьці заняцца справай, паколькі ніводная лякальная ўлада з іх рэгіёну не прыняла падобных рашэньняў.

ав