Logo Polskiego Radia
Print

Уся Польшча сьвяткавала 200-ю гадавіну народзін Манюшкі (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 06.05.2019 14:52
  • Польшча сьвяткуе народзіны Манюшкі.mp3
У нядзелю ва ўсёй Польшчы прайшло больш за паўтысячы разнастайных мерапрыемстваў.
Пікнік з Манюшкам у Шчэціне.Пікнік з Манюшкам у Шчэціне.PAP/Marcin Bielecki

Уся Польшча сьвяткавала 200-ю гадавіну народзін кампазытара Станіслава Манюшкі. Ён нарадзіўся 5 траўня 1819 года ў маёнтку Ўбэль пад Менскам. Знакаміты кампазытар, аўтар песень, апэрэт, балетаў, опэр. Ён увайшоў у гісторыю перш за ўсё як стваральнік польскай нацыянальнай опэры.
2019 год у Польшчы названы Сэнатам краіны Годам Манюшкі. У нядзелю ва ўсёй Польшчы прайшло больш за паўтысячы разнастайных мерапрыемстваў, якія будуць працягвацца і ў бліжэйшым часе. У розных месцах палякі прыгадвалі дасягненьні выбітнага прадстаўніка польскай культуры ХІХ стагодзьдзя. Прайшлі шматлікія канцэрты, опэрныя і балетныя спэктаклі ды пленэрныя імпрэзы.
Каардынатар бюро Году Манюшкі Адрыянна Панэцка-Пякутоўска падкрэсьлівае, што год кампазытара павінен аднавіць творчасьць Манюшкі ў Польшчы і сьвеце. А колькасьць праведзеных мерапрыемстваў уражвае, усе іх нават не пералічыць.
А. Панэцка-Пякутоўска: Нацыянальная філярмонія – сквэр Равіцкага ў Варшаве; дзядзінец Прэзыдэнцкага палацу ў Варшаве; «Нястрашны страшны дворык» у Лодзі; «Выспа Манюшкі» перад опэрай у Лодзі; шасьцігадзінны манюшкаўскі канцэртны пленэр у Быдгашчы; Мікрараён Станіслава Манюшкі ў Любліне; сьвята вуліцы Манюшкі ў Жэшаве і Пшэмысьлі.
Адрыянна Панэцка-Пекутоўска дадае, што ў Год Манюшкі да супольнага сьвяткаваньня далучыліся вельмі шмат установаў і асоб. Але толькі ў Торуні езьдзіў манюшкаўскі трамвай з праграмай песень з «Хатняга сьпеўніка» і творамі з выбраных опэр.
А. Панэцка-Пякутоўска: У Торуні прайшло шмат цудоўных канцэртаў, але таксама на вуліцах паявіўся трамвай. У ім стаяла піяніна. Пасажыры ігралі на ім, адначасова сьпяваючы. Кожны жадаючы мог далучыцца і навучыцца сьпяваць прынамсі адну песьню з «Хатняга сьпеўніка» Манюшкі.
На дзядзінцы Прэзыдэнцкага палацу ў Варшаве зайгралі сымфанічныя аркестры, джазавыя і фолькгурты, выступілі вядомыя салісты. Мерапрыемства было кульмінацыяй польскай акцыі «Нацыянальнае граньне – Віват Манюшка!», ініцыятарам якой была прэзыдэнцкая пара. Міністар канцылярыя прэзыдэнта Войцех Калярскі тлумачыць, што мэтай акцыі было ўзмацненьні нацыянальнай тоеснасьці і знаёмства са спадчынай польскіх кампазытараў.
В. Калярскі: Акцыя ставіла за мэту знаёмства з вялікі творамі, якія некаторыя лічаць неадпаведнымі для сучаснасьці, але варта з імі пазнаёміцца.
Анджэй Дуда і першая лэдзі Агата Корнхаўзэр-Дуда асабіста прымалі ўдзел у канцэрце. Прэзыдэнт падкрэсьліў, што Станіслаў Манюшка дакумэнтаваў музычныя традыцыі ўсіх слаёў грамадзтва.
А. Дуда: Ён у сваёй творчасьці дакумэнтаваў нашую традыцыю – шляхты, звычайных сялян, у прынцыпе, усіх слаёў насельніцтва. У яго музыцы спэцыфіка розных элемэнтаў нашага фальклёру, нашай культуры і традыцый прысутная. Менавіта таму гэтая музыка Манюшкі зьяўляецца настолькі польскай музыкай. Гэта музыка, якую мы сьмела можам называць нашай нацыянальнай музыкай.
Падзея распачалася выступленьнем Польскага радыё аркестра. На сцэне таксама выступілі, між іншым, Польскі аркестар Sinfonia Iuventus імя Ежы Сэмкава, Варшаўскі сэнтымэнтальны аркестар і Сымфанічны аркестар Музычнага ўнівэрсытэту Фрыдэрыка Шапэна. Прайшоў таксама паказ і курс нацыянальных польскіх танцаў.
Музыкі, якія ігралі на канцэрце, з прызнаньнем гаварылі пра творчасьць Манюшкі.
Б. Шымборскі, Польскі аркестар Sinfonia Iuventus: Гэта вельмі энэргічныя творы. Перад усім, ён папулярызаваў польскую культуру ў часе падзелаў. Ён узьдзейнічаў на нас як надзея на перамогу, на вяртаньне незалежнай Польшчы.
В. Скура, Польскі аркестар Sinfonia Iuventus: Кампазыцыі Манюшкі вельмі глыбокія, багатыя польскай культурай. Ён быў настаўнікам многіх важных польскіх кампазытараў, таму гэта напэўна важная постаць у польскай музычнай культуры.
2019 год усталяваны Годам Манюшкі ня толькі Сэймам Польшчы. Яго абвясьціла таксама ЮНЭСКА па просьбе Польшчы, Летувы і Беларусі. У Польшчы сьвяткаваньне 200-годзьдзя кампазытара не завяршыліся ўчора, у дзень яго народзін. Разнастайныя імпрэзы заплянаваныя да канца 2019 году. На адмысловай старонцы moniuszko200.pl можна пазнаёміцца з падрыхтаванымі мерапрыемствамі.

Ён нарадзіўся 5 траўня 1819 года ў маёнтку Ўбэль пад Менскам. Знакаміты кампазытар, аўтар песень, апэрэт, балетаў, опэр. Ён увайшоў у гісторыю перш за ўсё як стваральнік польскай нацыянальнай опэры.

2019 год у Польшчы названы Сэймам краіны Годам Манюшкі. У нядзелю ва ўсёй Польшчы прайшло больш за паўтысячы разнастайных мерапрыемстваў. Сьвяткаваньні будуць працягвацца і ў бліжэйшым часе. У розных месцах палякі прыгадвалі дасягненьні выбітнага прадстаўніка польскай культуры ХІХ стагодзьдзя. Прайшлі шматлікія канцэрты, опэрныя і балетныя спэктаклі ды пленэрныя імпрэзы.

Пікнік
Пікнік VIVA MONIUSZKO у Любліне.

Каардынатар бюро Году Манюшкі Адрыянна Панэцка-Пякутоўска падкрэсьлівае, што год кампазытара павінен аднавіць творчасьць Манюшкі ў Польшчы і сьвеце. А колькасьць праведзеных мерапрыемстваў уражвае, усе іх нават не пералічыць.

А. Панэцка-Пякутоўска: Нацыянальная філярмонія – сквэр Равіцкага ў Варшаве; дзядзінец Прэзыдэнцкага палацу ў Варшаве; «Нястрашны страшны дворык» у Лодзі; «Выспа Манюшкі» перад опэрай у Лодзі; шасьцігадзінны манюшкаўскі канцэртны пленэр у Быдгашчы; Мікрараён Станіслава Манюшкі ў Любліне; сьвята вуліцы Манюшкі ў Жэшаве і Пшэмысьлі.

Трамвай
Трамвай Манюшкі ў Торуні.

Адрыянна Панэцка-Пякутоўска дадае, што ў Год Манюшкі да супольнага сьвяткаваньня далучыліся вельмі шмат установаў і асоб. Але толькі ў Торуні езьдзіў манюшкаўскі трамвай з праграмай песень з «Хатняга сьпеўніка» і творамі з выбраных опэр.

А. Панэцка-Пякутоўска: У Торуні прайшло шмат цудоўных канцэртаў, але таксама на вуліцах паявіўся трамвай. У ім стаяла піяніна. Пасажыры ігралі на ім, адначасова сьпяваючы. Кожны жадаючы мог далучыцца і навучыцца сьпяваць прынамсі адну песьню з «Хатняга сьпеўніка» Манюшкі.

На дзядзінцы Прэзыдэнцкага палацу ў Варшаве зайгралі сымфанічныя аркестры, джазавыя і фолькгурты, выступілі вядомыя салісты. Мерапрыемства было кульмінацыяй усяпольскай акцыі “Нацыянальнае граньне – Віват Манюшка!”, ініцыятарам якой была прэзыдэнцкая пара.

Анжэй
Анжэй Дуда падчас акцыі «Нацыянальнае граньне – Віват Манюшка!»

Міністар канцылярыя прэзыдэнта Войцех Калярскі тлумачыць, што мэтай акцыі было ўзмацненьні нацыянальнай тоеснасьці і знаёмства са спадчынай польскіх кампазытараў.

В. Калярскі: Акцыя ставіла за мэту знаёмства з вялікі творамі, якія некаторыя лічаць неадпаведнымі для сучаснасьці, але варта з імі пазнаёміцца.

Канцэрт
Канцэрт на дзядзінцы Прэзыдэнцкага палацу ў Варшаве.

Анджэй Дуда і першая лэдзі Агата Корнхаўзэр-Дуда асабіста прымалі ўдзел у канцэрце. Прэзыдэнт падкрэсьліў, што Станіслаў Манюшка дакумэнтаваў музычныя традыцыі ўсіх слаёў грамадзтва.

А. Дуда: Ён у сваёй творчасьці дакумэнтаваў нашую традыцыю – шляхты, звычайных сялян, у прынцыпе, усіх слаёў насельніцтва. У яго музыцы спэцыфіка розных элемэнтаў нашага фальклёру, нашай культуры і традыцый прысутная. Менавіта таму гэтая музыка Манюшкі зьяўляецца настолькі польскай музыкай. Гэта музыка, якую мы сьмела можам называць нашай нацыянальнай музыкай.

Падзея распачалася выступленьнем Польскага радыё аркестра. На сцэне таксама выступілі, між іншым, Польскі аркестар Sinfonia Iuventus імя Ежы Сэмкава, Варшаўскі сэнтымэнтальны аркестар і Сымфанічны аркестар Музычнага ўнівэрсытэту Фрыдэрыка Шапэна. Прайшоў таксама паказ і курс нацыянальных польскіх танцаў.

Музыкі, якія ігралі на канцэрце, з прызнаньнем гаварылі пра творчасьць Манюшкі.

Б. Шымборскі, Польскі аркестар Sinfonia Iuventus: Гэта вельмі энэргічныя творы. Перад усім, ён папулярызаваў польскую культуру ў часе падзелаў. Ён узьдзейнічаў на нас як надзея на перамогу, на вяртаньне незалежнай Польшчы.

В. Скура, Польскі аркестар Sinfonia Iuventus: Кампазыцыі Манюшкі вельмі глыбокія, багатыя польскай культурай. Ён быў настаўнікам многіх важных польскіх кампазытараў, таму гэта напэўна важная постаць у польскай музычнай культуры.

2019 год усталяваны Годам Манюшкі ня толькі Сэймам Польшчы. Яго абвясьціла таксама ЮНЭСКА па просьбе Польшчы, Летувы і Беларусі. У Польшчы сьвяткаваньне 200-годзьдзя кампазытара не завяршыліся ўчора, у дзень яго народзін. Разнастайныя імпрэзы заплянаваныя да канца 2019 году. На адмысловай старонцы moniuszko200.pl можна пазнаёміцца з падрыхтаванымі мерапрыемствамі.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт