Рэканструкцыяй Нотр-Дам будзе кіраваць генэрал у адстаўцы
У 2006-2010 гадах Жан-Люі Жаржэлен камандаваў 250-тысячнай францускай арміяй.
Былы кіраўнік Генштаба Францыі Жан-Люі Жаржэлен прызначаны спэцыяльным прадстаўніком францускага ўраду па адбудове спаленага катэдральнага сабору Нотр-Дам у Парыжы, паведамляе „Gazeta Wyborcza”.
У 2006-2010 гадах ён камандаваў 250-тысячнай арміяй, а неўзабаве пад яго цывільным «камандаваньнем» будзе працаваць невялікая армія інжынэраў, архітэктараў, майстроў і рэстаўратараў.
Цягам пяці гадоў францускі ўрад плянуе адбудаваць знакаміты парыскі катэдральны сабор, у якога дах і шпіль згарэлі ў апошні панядзелак. Для рэалізацыі такой задачы 70-гадоваму генэралу спатрэбіцца шмат людзей і грошай.
Паводле камэнтатараў, даручэньне былому генэралу такой задачы – гэта мэтанакіраваны крок прэзыдэнта Эманюэля Макрона з мэтай аднаўленьня грамадзкага даверу, аслабленага пратэстамі „жоўтых камізэлек”.
Апалітычныя армія карыстаецца ў Францыі 90-працэнтным даверам. Гэта эфэкт удзелу вайскоўцаў у антытэрарыстычнай абароне краіны. Таму аўтарытэтны генэрал у адстаўцы павінен гарантаваць эфэктыўную рэканструкцыю, якая будзе праходзіць незалежна ад палітычных сымпатый у краіне.
Шмат сьведчыць пра тое, што яго першай задачай акажацца вырашэньне праблемы адсутнасьці кваліфікаваных працаўнікоў. Францускі ўрад плянуе прыцягнуць усіх даступных у краіне экспэртаў і майстроў ды паскорыць падрыхтоўку новых кадраў, паведамляе „Gazeta Wyborcza”.
аз
Былы кіраўнік Генштаба Францыі Жан-Люі Жаржэлен прызначаны спэцыяльным прадстаўніком францускага ўраду па адбудове спаленага катэдральнага сабору Нотр-Дам у Парыжы, паведамляе „Gazeta Wyborcza”.
У 2006-2010 гадах ён камандаваў 250-тысячнай арміяй, а неўзабаве пад яго цывільным „камандаваньнем” будзе працаваць невялікая армія інжынэраў, архітэктараў, майстроў і рэстаўратараў.