Logo Polskiego Radia
Print

Польскі амбасадар накіруе афіцыйную скаргу на швэйцарскае выданьне

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 12.04.2019 13:11
Аўтар выданьня абвінаваціў польскі ўрад ва ўдзеле ў арганізаванай акцыі супраць гісторыкаў, якія дасьледуюць Галакост.
Ілюстрацыйнае фотаІлюстрацыйнае фотаpixabay.com/Public Domain CC0

Польскі амбасадар накіруе афіцыйную скаргу на швэйцарскае выданьне, паведамляе англамоўны польскі партал Poland.in
Швэйцарскае штодзённае выданьне «Neue Zürcher Zeitung» у адным са сваіх нядаўніх нумароў абвінаваціла польскі ўрад у супрацьдзеяньні дасьледаваньня тэмы Галакосту. Пасьля чаго выданьне адмовілася публікаваць абвяржэньне, якое было складзеная польскім амбасадарам у Швэйцарыі.
Пасьля публікацыі скандальнага артыкула, Амбасада Польшчы ў Швэйцарыі некалькі разоў зьвязвалася з газэтай, з просьбай разьмясьціць адказ польскага боку. Пасьля таго, як запыт быў адхілены паўторна, амбасадар Польшчы Якуб Кумох вырашыў падаць афіцыйную скаргу на выданьне ў Раду швэйцарскай прэсы.
У артыкуле пад назвай «Мы не дапусьцім такой карціны гісторыі – польская кампанія супраць дасьледаваньня Галакоста», апублікаванаым ў «Neue Zürcher Zeitung» 28 сакавіка аўтар выданьня абвінаваціў польскі ўрад ва ўдзеле ў арганізаванай акцыі супраць гісторыкаў, якія працягваюць дасьледаваць зьнішчэньня габрэяў падчас Другой сусьветнай вайны.
Падставай для дадзенай публікацыі стала навуковая канфэрэнцыя пад назвай «Новая польская школа гісторыі Галакосту», якая праходзіла месяцам раней у Парыжы. Швэйцарскае выданьне абвінаваціла польскі афіцыйны бок у падтрымцы антысэміцкіх захадаў, якія нібыта мелі месца падчас канфэрэнцыі.
Гаворка ідзе пра тое, што польскі амбасадара Якуб Кумох паддаў крытыцы, некаторыя сьцьвярджэньні навукоўцаў удзельнікаў канфэрэнцыі. Аднак, дасьледчыкі заявілі, што падчас канфэрэнцыі адбылася антысэміцкая акцыя з учыненьнем гвалту, якой спрыялі польскія дыпляматы.
Амбасада Польшчы ў Швэйцарыі вітае дэбаты аб польскай гісторыі й дасьледаваньні Галакосту. Дыпляматы абверглі непраўдзівыя паведамленьні швэйцарскай прэсы, падсумоўвае інтэрнэт выданьне Poland.in

Швэйцарскае штодзённае выданьне «Neue Zürcher Zeitung» у адным са сваіх нядаўніх нумароў абвінаваціла польскі ўрад у супрацьдзеяньні дасьледаваньня тэмы Галакосту. Пасьля чаго выданьне адмовілася публікаваць абвяржэньне, якое было складзеная польскім амбасадарам у Швэйцарыі.

Пасьля публікацыі скандальнага артыкула, Амбасада Польшчы ў Швэйцарыі некалькі разоў зьвязвалася з газэтай, з просьбай разьмясьціць адказ польскага боку. Пасьля таго, як запыт быў адхілены паўторна, амбасадар Польшчы Якуб Кумох вырашыў падаць афіцыйную скаргу на выданьне ў Раду швэйцарскай прэсы.

У артыкуле пад назвай «Мы не дапусьцім такой карціны гісторыі – польская кампанія супраць дасьледаваньня Галакоста», апублікаванаым ў «Neue Zürcher Zeitung» 28 сакавіка аўтар выданьня абвінаваціў польскі ўрад ва ўдзеле ў арганізаванай акцыі супраць гісторыкаў, якія працягваюць дасьледаваць зьнішчэньня габрэяў падчас Другой сусьветнай вайны.

Падставай для дадзенай публікацыі стала навуковая канфэрэнцыя пад назвай «Новая польская школа гісторыі Галакосту», якая праходзіла месяцам раней у Парыжы. Швэйцарскае выданьне абвінаваціла польскі афіцыйны бок у падтрымцы антысэміцкіх захадаў, якія нібыта мелі месца падчас канфэрэнцыі.Гаворка ідзе пра тое, што польскі амбасадара Якуб Кумох паддаў крытыцы, некаторыя сьцьвярджэньні навукоўцаў удзельнікаў канфэрэнцыі. Аднак, дасьледчыкі заявілі, што падчас канфэрэнцыі адбылася антысэміцкая акцыя з учыненьнем гвалту, якой спрыялі польскія дыпляматы.

Амбасада Польшчы ў Швэйцарыі вітае дэбаты аб польскай гісторыі й дасьледаваньні Галакосту. Дыпляматы абверглі непраўдзівыя паведамленьні швэйцарскай прэсы, падсумоўвае інтэрнэт выданьне Poland.in

эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт