Logo Polskiego Radia
Print

У Варшаве праходзіць Польска-беларускі юрыдычна-эканамічны форум

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 12.04.2019 13:06
  • форум.mp3
У праграме мерапрыемства - міжнародныя адносіны, геспалітычныя ды гістарычныя аспэкты кантактаў дзьвюх краін.
Факультэт права і адміністрацыі Варшаўскага ўнівэрсытэту - арганізатар форумуФакультэт права і адміністрацыі Варшаўскага ўнівэрсытэту - арганізатар форумуphoto: Н. Грышкевіч/БСПР

У Варшаве сустрэліся спэцыялісты па юрыдычнай ды эканамічнай тэматыцы зь Беларусі ды Польшчы. У польскай сталіцы адбываецца Першы польска-беларускі юрыдычна-эканамічны форум. Мерапрыемства зладжана на Факультэце права і адміністрацыі Варшаўскага ўнівэрсытэту пры дапамозе Пасольства рэспублікі Беларусь у Польшчы. Яго тэматыка датычыць ня толькі супрацоўніцтва дзьвюх краін у галіне юрыспрудэнцыі, але таксама закранаюцца шырэйшыя аспэкты геапалітычнай сытуацыі ў нашым рэгіёне, – гаворыць арганізатар форуму, кіраўнік Цэнтра дасьледаваньня права Ўсходняй Эўропы і Цэнтральнай Азіі Факультэту права і адміністрацыі Варшаўскага ўнівэрсытэту Яраслаў Турлукоўскі.

Я. Турлукоўскі: Дадзенае мерапрыемства носіць інтэрдысцыплінарны характар, яно ахоплівае шырокую тэматыку. Першая частка прысьвечаная юрыспрудэнцыі, другая – бясьпецы. Форум, нягледзячы на нейкія геапалітычныя аспэкты, ня мае палітычнай афарбоўкі. Гэта выключна супрацоўніцтва навуковых колаў дзьвюх краін. У праграме прадстаўленыя розныя галіны ведаў, пачынаючы зь міжнародных адносінаў і заканчваючы геспалітычнымі ды гістарычнымі аспэктамі.

Польшча зьяўляецца шостым па велічыні эканамічным партнэрам Беларусі. Удзельнікі форуму падкрэсьлівалі, што патэнцыял супрацоўніцтва дзьвюх краін значна большы. Апошнім часам назіраецца, праўда, інтэнсыфікацыя двухбаковых адносін, але кантакты блізкіх суседніх краін павінны быць значна шырэйшымі. Польскія праўнікі спадзяюцца, што дадзены форум стане цыклічнай падзеяй, дзякуючы якой рэгулярна будуць сустракацца беларускія ды польскія навукоўцы, якія займаюцца юрыспрудэнцыяй.

нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт