Карту паляка змогуць атрымаць грамадзяне ўсіх краінаў сьвету
Карта паляка пацьвярджае прыналежнасьць палякаў замежжа да польскага народу. Зараз карта паляка прызнаецца грамадзянам 15 постсавецкіх краінаў, якія не прызнаюць падвойнага грамадзянства. Паводле зьменаў зацьверджаных урадам Польшчы ў законе аб Краце паляка, плянуецца пашырэньне магчымасьцяў атрыманьня гэтага дакумэнту ўжо для грамадзянаў усіх краінаў сьвету.
Карта паляка зьяўляецца важным інстытутам падтрымкі палякаў замежжа. Зьмяняючы зьмест закону аб Карце паляка, урад Польшчы ў першую чаргу разьлічваў на нашчадкаў палякаў, якія пражываюць у Паўднёвай Амэрыцы. Менавіта ў гэтую частку сьвет у канцы ХІХ стагодзьдзя цяклі плыні масавай эміграцыі палякаў. Зьмены закону абгрунтоўвае іх аўтар міністар у канцылярыі прэм’ера Міхал Дворчык.
Міхал Дворчык: Галоўным сэнсам зьмены закону аб карце паляка зьяўляецца распаўсюджваньне дзеяньня гэтага закону з тэрыторый былога СССР на ўвесь сьвет. Карта паляка гэта надзвычай важны інструмэнт нашай палітыкі ў дачыненьні да палякаў замежжа. З аднаго боку ён узмацняе нашыя сувязі з палякамі, якія жывуць у постсавецкіх дзяржавах, з другога боку – карта паляка дапамагае палякам за нашай усходняй мяжою перасяляцца ў Польшчу на пастаяннае месца жыхарства. Гэты надзвычай важны інструмэнт да гэтага часу быў разьлічаны выключна на грамадзянаў постсавецкіх краінаў.
У 2007 годзе, калі праймаўся закон аб карце паляка, яе дзеяньне было абмежаванае краінамі былога СССР, бо міністэрства фінансаў не выдала згоды на больш маштабны праект. Адпаведна, наша сёньняшняя прапанова, гэта вяртаньне да першага ўзору гэтага закону.
Шматлікія палякі замежжа пражываюць у Паўднёвай Амэрыцы: у Бразыліі ў Аргэнціна, у іншых краінах рэгіёну. Мы дакладна ведаем, што частка зь іх хоча мець прасьцейшы кантакт з Польшчай. Некаторыя зь іх хочуць вярнуцца Польшчу ды па спрошчанай працэдуры атрымаць грамадзянства нашай краіны. Мы верым, што распаўсюджваньне закону на ўвесь сьвет.
Падчас першага чытаньня законапраекту ў Сэйме было агучанае пытаньне, зьвязанае з працаздольнасьцю польскіх дыпляматычных пляцовак, бо менавіта на іх ляжа ўвесь цяжар канчатковага разгляду заяў аб выдачы карты паляка. Адказваючы на гэтае пытаньне, міністар Міхал Дворчык не выключыў, што дадзеная праблема можа быць вырашаны павелічэньнем колькасьці супрацоўнікаў польскіх дыпляматычных місій. Паводле міністра гэта можа адбыцца ўжо на пачатку працы парлямэнта наступнага скліканьня.
Карта паляка пацьвярджае прыналежнасьць палякаў замежжа да польскага народу. Зараз карта паляка прызнаецца грамадзянам 15 постсавецкіх краінаў, якія не прызнаюць падвойнага грамадзянства. Паводле зьменаў зацьверджаных урадам Польшчы ў законе аб краце паляка, плянуецца пашырэньне магчымасьцяў атрыманьня гэтага дакумэнту ўжо для грамадзянаў усіх краінаў сьвету.
Карта паляка зьяўляецца важным інстытутам падтрымкі палякаў замежжа. Зьмяняючы зьмест закону аб карце паляка, урад Польшчы ў першую чаргу разьлічваў на нашчадкаў палякаў, якія пражываюць у Паўднёвай Амэрыцы. Менавіта ў гэтую частку сьвет у канцы ХІХ стагодзьдзя цяклі плыні масавай эміграцыі палякаў. Зьмены закону абгрунтоўвае іх аўтар міністар у канцылярыі прэм’ера Міхал Дворчык.
Міхал Дворчык: Галоўным сэнсам зьмены закону аб карце паляка зьяўляецца распаўсюджваньне дзеяньня гэтага закону з тэрыторый былога СССР на ўвесь сьвет. Карта паляка гэта надзвычай важны інструмэнт нашай палітыкі ў дачыненьні да палякаў замежжа. З аднаго боку ён узмацняе нашыя сувязі з палякамі, якія жывуць у постсавецкіх дзяржавах, з другога боку – карта паляка дапамагае палякам за нашай усходняй мяжою перасяляцца ў Польшчу на пастаяннае месца жыхарства. Гэты надзвычай важны інструмэнт да гэтага часу быў разьлічаны выключна на грамадзянаў постсавецкіх краінаў.У 2007 годзе, калі праймаўся закон аб карце паляка, яе дзеяньне было абмежаванае краінамі былога СССР, бо міністэрства фінансаў не выдала згоды на больш маштабны праект. Адпаведна, наша сёньняшняя прапанова, гэта вяртаньне да першага ўзору гэтага закону.Шматлікія палякі замежжа пражываюць у Паўднёвай Амэрыцы: у Бразыліі ў Аргэнціна, у іншых краінах рэгіёну. Мы дакладна ведаем, што частка зь іх хоча мець прасьцейшы кантакт з Польшчай. Некаторыя зь іх хочуць вярнуцца Польшчу ды па спрошчанай працэдуры атрымаць грамадзянства нашай краіны. Мы верым, што распаўсюджваньне закону на ўвесь сьвет.
Падчас першага чытаньня законапраекту ў Сэйме было агучанае пытаньне, зьвязанае з працаздольнасьцю польскіх дыпляматычных пляцовак, бо менавіта на іх ляжа ўвесь цяжар канчатковага разгляду заяў аб выдачы карты паляка.
Адказваючы на гэтае пытаньне, міністар Міхал Дворчык не выключыў, што дадзеная праблема можа быць вырашаны павелічэньнем колькасьці супрацоўнікаў польскіх дыпляматычных місій. Паводле міністра гэта можа адбыцца ўжо на пачатку працы парлямэнта наступнага скліканьня.
IAR/эж