Gazeta Wyborcza
Замест сьметніцы на кампосьцер і газ
Крамы, якія дапускаюць да пратэрміноўкі прадуктаў харчаваньня, павінны быць пакараныя – рэкамэндуюць няўрадавыя арганізацыі. Сёньня марнуецца мільён тон ежы. Ніхто ня лічыць страт, але гэта павінна зьмяніцца.
Польская гуманітарная акцыя падлічыла, што ў польскіх дамах выкідваецца 2 млн тон прадуктаў, у прамысловасьці – чарговыя 7 млн тон. Немалы ўплыў на марнаваньне маюць гандлёвыя сеткі, якія ня здольныя сачыць за тым, каб прадукты харчаваньня не пратэрміноўваліся.
«Малыя крамы ў стане заўважыць прадукты, у якіх набліжаецца канец тэрміну прыдатнасьці. Вялікія сеткі, якія маюць у Польшчы склады, развозяць тавар у крамы, а тыя вяртаюць яго назад, адкуль пратэрмінаваныя прадукты забіраюць адмысловыя фірмы. Паверце, кожны дзень з гэтых складоў выяжджае некалькі фураў, загружаных пратэрмінаванымі прадуктамі, напрыклад, мяснымі», – пераконвае Кшыштаф Каўчыньскі, старшыня Камітэту па ахове навакольнага асяродзьдзя Польскай гаспадарчай палаты.
Пратэрмінаваныя прадукты харчаваньня спальваюць альбо перарабляюць на корм для жывёл. Паводле Каўчыньскага, насамрэч большасьць прадуктаў спальваецца. Новая эўразьвязаўская дырэктыва накладвае на краіны чальцы абавязак рыхтаваць штогадовыя рапарты аб вазе змарнаваных прадуктаў харчаваньня. Вызначана, што на працягу дэкады страты павінны быць зьменшаныя на 50%, але гэтая мэта не катэгарычная. Усё залежыць ад падыходу дзяржавы.
У рэкамэндацыях ЭЗ зьмешчаныя канкрэтныя прапановы: лепш за ўсё дапасоўваць колькасьць прадуктаў харчаваньня да патрэбаў (сёньня харчоў за шмат). Другі крок – гэта «ратаваньне» прадуктаў, у якіх тэрмін прыдатнасьці набліжаецца да канца. У сваю чаргу ўжо пратэрмінаваныя прадукты, якія нельга зьесьць, павінны быць пераробленыя на кампост, ці на біямасу. Спальваньне павінна быць крайняй мерай, паколькі гэта сур’ёзная крыніца вуглякіслага газу.
Паводле інфармацыі газэты, Міністэрства аховы навакольнага асяродзьдзя працуе над правіламі, якія павінны зьменшыць узровень марнаваньня прадуктаў харчаваньня. Вядома, што прыярытэтам будзе кампаставаньне і вытворчасьць біягазу.
Gazeta Wyborcza
Крамы, якія дапускаюць да пратэрміноўкі прадуктаў харчаваньня, павінны быць пакараныя – рэкамэндуюць няўрадавыя арганізацыі. Сёньня марнуюцца мільёны тон ежы. Ніхто ня лічыць страт, але гэта павінна зьмяніцца.

ав