Logo Polskiego Radia
Print

Летува можа дапамагчы Польшчы ў перамовах з Расеяй

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 03.04.2019 14:42
Гаворка ідзе пра магчымасьць разьвіцьця на тэрыторыі Польшчы мабільнай сеткі 5G.
Здымак мае ілюстрацыйны характар
Здымак мае ілюстрацыйны характар Photo: tianya1223/pixabay.com/CC0 Public Domain

Летува можа дапамагчы Польшчы ў перамовах з Расеяй
Гаворка ідзе пра магчымасьць разьвіцьця на тэрыторыі Польшчы мабільнай сеткі 5G.
Адной зь перашкод для разьвіцьця ў Польшчы высакахуткаснай сеткі сувязі 5G апошняга пакаленьня зьяўляюцца радыёперашкоды з боку расейскага электроннага абсталяваньня. Аднак апошнім часам паявіўся шанец на ліквідацыю гэтай праблемы, паведамляе Rzeczpospolita.
Каб сетка 5G магла выкарыстоўваць частату 700 мэгагерцаў – ключавую для разьвіцьця сувязі новага пакаленьня, - неабходнай зьяўляецца пагадненьне з Расеяй. Бяз такой дамовы расейская тэхніка, у тым ліку навігацыйная, могуць парушаць перадачу дадзеных пры дапамозе гэтай сеткі.
Аднак да гэтай пары Расея не была зацікаўленая ў тым, каб дамовіцца з Польшчай па гэтаму пытаньню. Цяпер узьнік шанец на вырашэньне. У размовах з Расеяй польскаму боку хоча дапамагчы Летува, у прыватнасьці, летувіскае Ўпраўленьне па электроннай сувязі.
Пакуль цяжка казаць пра тое, наколькі дапамога летувіскага боку можа быць эфэктыўнай. Тым ня менш, паводле газэты Rzeczpospolita, пэрспэктыва супольных перамоваў выклікала энтузіязм польскага боку.
аз

Адной зь перашкод для разьвіцьця ў Польшчы высакахуткаснай сеткі сувязі 5G апошняга пакаленьня зьяўляюцца радыёперашкоды з боку расейскага электроннага абсталяваньня. Аднак апошнім часам паявіўся шанец на ліквідацыю гэтай праблемы, паведамляе Rzeczpospolita.

Каб сетка 5G магла выкарыстоўваць частату 700 мэгагерцаў – ключавую для разьвіцьця сувязі новага пакаленьня, - неабходным зьяўляецца пагадненьне з Расеяй. Бяз такой дамовы расейская тэхніка, у тым ліку навігацыйная, могуць парушаць перадачу дадзеных пры дапамозе гэтай сеткі.

Аднак да гэтай пары Расея не была зацікаўленая ў тым, каб дамовіцца з Польшчай па гэтаму пытаньню. Цяпер узьнік шанец на вырашэньне. У размовах з Расеяй польскаму боку хоча дапамагчы Летува, у прыватнасьці, летувіскае Ўпраўленьне па электроннай сувязі.

Пакуль цяжка казаць пра тое, наколькі дапамога летувіскага боку можа быць эфэктыўнай. Тым ня менш, паводле газэты Rzeczpospolita, пэрспэктыва супольных перамоваў выклікала энтузіязм польскага боку.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт