У беларусаў няма аўтарытэтаў
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
29.03.2019 15:06
-
У беларусаў няма аўтарытэтаў.mp3
Вынікі апошняга сацыялягічнага апытаньняў Беларусі, якое зрабіла Беларуская аналітычная майстэрня.
pixabay.com/Public Domain CC0
Незалежная Беларуская аналітычная майстэрня з сядзібай у Варшаве, правяла апытаньне грамадзкай думкі ў Беларусі за 2018 год па эканамічных і палітычных пазыцыях беларусаў.
Задаваліся наступныя пытаньні па наступных пазыцыях: геапалітычная арынэтацыі беларусаў (да каго беларусам бліжэй – да Захаду ці да Расея); эканамічнае самаадчуваньне грамадзтва то бок якую мадэль кіраваньня дзяржавай беларусы лічаць самай лепшай; Чалавек 2018 года ў Беларусі; Чалавек 2018 года ў сьвеце; Найбольш важная падзея мінулага года.
Пра сутнасьць грамадзкіх апытаньняў і інтэрвіераў – людзей, якія праводзяць апытаньне расказаў нам сацыёляг Андрэй Вардамацкі.
Вынікі апошняга сацыялягічнага апытаньняў Беларусі, якое зрабіла Беларуская аналітычная майстэрня, пракамэнтаваў Павал Усаў.
60% беларусаў хацелі б жыць у саюзе з Расеяй, 22% лічаць, што лепш разьвіваць адносіны з Эўрапейскім Зьвязам.
Саюзную дзяржаву Расеі й Беларусі падтрымлівае 12% апытаных, фэдэрацыю з Расеяй падтрымліваюць няпоўныя 3% беларусаў. 75% сказала, што Беларусь павінна быць самастойнай дзяржавай.
У пытаньні пра чалавека году 2018 у сьвеце найбольш галасоў набраў Уладзімер Пуцін – 31,4%, і гэта менш чым у 2017 г, калі беларусы далі прэзыдэнту Расеі 45,6%.
Чалавекам году ў Беларусі абрана біятланістка Дарыя Домрачава – 17,7%, на другім месцы Аляксандар Лукашэнка з вынікам 16,1%.
У беларусаў няма аўтарытэтаў сярод людзей культуры, самы лепшы вынік 0,7% атрымаў Уладзімер Някляеў. 27,3% сказалі, што ў іх няма кандыдата на чалавека году ў краіне.
яс