Logo Polskiego Radia
Print

Войска Польскае купляе САУ «Краб» айчыннай вытворчасьці (ВІДЭА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 25.03.2019 13:48
Самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі «Краб» на сёньняшні дзень – гэта найбольш магутныя па сіле агню гарматы ў Войску Польскім.
Самаходная артылерыйская ўстаноўка (САУ) "Краб" польскай вытворчасьціСамаходная артылерыйская ўстаноўка (САУ) "Краб" польскай вытворчасьціwww.dgrsz.mon.gov.pl/ppłk Szczepan Głuszczak

Войска Польскае купляе самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі «Краб» айчыннай вытворчасьці – агульная сума кантракту складае 4 млрд злотых (больш за 930 млн эўра), паведамляе газэта Rzeczpospolita. Кантракт быў падпісаны ў 2016 годзе, а на днях першыя САУ трапяць на службу. Агулам ваенны завод Huta Stalowa Wola паставіць польскай арміі 120 САУ «Краб» і больш за 100 адзінак дадатковага транспарту для абслугоўваньня ўстановак (транспартна-заражаючыя, рамонтныя й штабныя машыны). На сёньняшні дзень гэта найбуйнейшы кантракт у гісторыі польскіх сухапутных сіл.
Газэта піша, што на будучым тыдні восем «Крабаў» будуць пастаўленыя на службу ў 5-ы Любускі артылерыйскі полк у гарадку Сулехаў на захадзе Польшчы. Разам з САУ артылерысты атрымаюць 17 дадатковых транспартных адзінак.
Самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі «Краб» на сёньняшні дзень – гэта найбольш магутныя па сіле агню гарматы ў Войску Польскім. Адна ўстаноўка важыць больш за 50 тон, яна ў стане выканаць шэсьць стрэлаў на хвіліну на адлегласьць каля 40 км. Экіпаж машыны складае 5 чалавек.
Працу над стварэньнем 155-мілімэтровай САУ «Краб» польскія ваенныя інжынэры пачалі ў канцы 1990-х гадоў. Першапачаткова плянавалася, што канструкцыя будзе поўнасьцю польскай. Аднак пазьней было прынятае рашэньне купіць вежу ў брытанскага канцэрну GEC Marconi (цяпер BAE Systems), а хадавую частку – у карэйскага канцэрну Samsung. У сваю чаргу сыстэму кіраваньня агнём пастаўляе вядомая польская фірма WB Electronics, паведамляе газэта Rzeczpospolita.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт