Афіцыйныя СМІ маўчаць пра запрашэньне Лукашэнкі прэзыдэнтам А.Дудам
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
23.03.2019 11:57
У праграме "Паміж радкоў" менскі аглядальнік пракамэнтаваў бягучыя справы ў Беларусі.
Уладзімір ПадголБеларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Пытаньні, якія абмяркоўвае Уладзімер Падгол:
* Як беларусы адзначаюць 101 гадавіну абвяшчэньня БНР: канцэрты, малебні за Беларусь
*Чым ганарыцца Лукашэнка – сумесным прадпрыемствам фірмай „Штабер”
*Беларускія афіцыйныя СМІ маўчаць пра запрашэньне Лукашэнкі прэзыдэнтам А.Дудам на ўгодкі выбуху Другой сусьветнай вайны ў Польшчу. Падгол адзначае, што Лукашэнка ніколі не асудзіў Пакту Молатава- Рыбэнтропа ў выніку, якога Гітлер і Сталін захапілі і падзялілі Польшчу.
*Пробеларускі фільм на АНТ.
*Зьявілася козырная карта для ціску Пуціна на Лукашэнку і разьмяшчэньня ў Беларусі вайсковай базы.
*Польскі экспэрт доктар Адам Эбэргартдт аналізуе верагоднасьць крымскага сцэнару для Беларусі.
*МЗС Расеі спрабуе залагодзіць інфармацыйна –прапагандысцкую вайну паміж паслом Расейскай Фэдэрацыі ў Беларусі Міхаілам Бабічам і Міністэрствам замежных спраў РБ.
яс