Logo Polskiego Radia
Print

Вучням падляскіх школ прапануюць удзел у гістарычным конкурсе

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 19.03.2019 15:11
  • конкурс.mp3
«Мы хочам сабраць успаміны пра 80-ыя гг. ды паказаць, як гэтыя падзеі бачылі беларусы, якія жывуць у Польшчы».
Прафсаюз "Салідарнасьць" - сымбаль перамен 80-ыхПрафсаюз "Салідарнасьць" - сымбаль перамен 80-ых

«Грамадзка-палітычныя перамены ў Польшчы ды падляскім рэгіёне ў васьмідзясятыя гады XX ст. ва ўспамінах прадстаўнікоў беларускай нацыянальнай меншасьці» – конкурс пад такім назовам абвясьціла фундацыя Kamunikat.org.

Конкурс накіраваны да вучняў апошніх клясаў пачатковых школаў, гімназістаў ды вучняў сярэдніх школаў. «Мы хочам сабраць успаміны пра васьмідзясятыя гады ды паказаць, як гэтыя падзеі бачылі беларусы, якія жывуць у Польшчы», - кажа каардынатар праекту Міхась Сьцепанюк. Слухайце, калі ласка, далучаны гукавы файл.

Запісаныя ды надрукаваныя інтэрвію са сьведкамі гісторыі будуць прымацца да канца кастрычніка. Сёлета спаўняецца трыццатая гадавіна першых часткова свабодных выбараў у Польшчы. Палітычныя перамены 1989 года папярэдзілі шматлікія падзеі: узьнікненьне «Салідарнасьці», увядзеньне ваеннага становішча, эканамічны крызіс васьмідзясятых.

Дзьмітры Косьцін

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт